Особое место Памяти

Особое место Памяти

– Чалавек становіцца Асобай тады, калі па-сапраўднаму ўсведамляе гісторыю свайго краю, – сцвярджае кіраўнік краязнаўчага музея Галынкаўскай СШ Соф’я Міхута. – Падлеткам у гэтым вельмі дапамагае школьны музей, які з’яўляецца не проста сховішчам экспанатаў, а асаблівым месцам Памяці.

Тут традыцыйна праходзяць урокі ведаў, абрадавае свята “Дзяды”, прысвечанае памяці ветэранаў вайны і працы, дзень памяці жыхароў в.Галынка, расстраляных у снежні 1942 года, конкурсы патрыятычнай песні, тэматычныя га-дзіны інфармавання і інш.

Музей актыўна ўдзельнічае ў конкурсах, арганізаваных цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі г.п.Зэльва. Сярод апошніх – “Гісторыя партызанскай брыгады “Перамога”, “Музей у чамадане”, “Летапіс школы”. Зусім нядаўна актывісты музея прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе праектаў “Я родным краем ганаруся”, якому папярэднічала вялікая работа па зборы матэрыялаў аб сучасным стане 
аграгарадка Галынка. У планах – зняць відэафільм “Табе, Беларусь, наша праца і талент!”.

Особое место Памяти

На пастаянна дзеючых экспазіцыях “Победа в Великой Отечественной войне”, “Наши земляки – партизаны бригады “Победа”, “Юныя героі Зэльвен-шчыны” і інш. больш за чатыры сотні экспанатаў, у дадатковым фондзе – яшчэ трыста. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць падораныя ўдзельнікамі вайны асабіс-тыя рэчы, дакументы, фота-здымкі.

Самі ж стваральнікі экспазіцый да сваёй справы ставяцца па-філасофску. Трэба пры-знацца, не чакала ад падлеткаў такога глыбокага разумення рэча-існасці. Мабыць, гэта вынік зацікаўленага вандравання па шматлікіх старонках гісторыі і ўважлівасць да яе ўрокаў.

Особое место Памяти

Кацярына ГРЫГОРЫК, 11 клас:

– Маё захапленне ад працы ў музеі выклікана так званай “тутэйшасцю” – у кожнага горада, вёсачкі свая гісторыя, ведаць і вывучаць якую карысна, цікава і неабходна. Кожны новы экспанат – маўклівы сведка мінулых дзён, гісторыю якога па-трэбна разгадаць, каб ведаць, як жылі нашы продкі. Таму ўсіх гасцей, якія наведваюць нашу школу, а таксама сяброў, мы ў першую чаргу вядзём да музейных экспазіцый.

Дзмітрый ЧЭЧАТ, 8 клас:

– У маі сорак пятага скончылася самая кровапралітная вайна. З тых часоў вырасла некалькі пакаленняў, якія не чулі стрэлаў і выбухаў бомб, не бачылі ахвяраў баёў і зверстваў фашыстаў. Мы павінны назаўсёды захаваць аповеды і запомніць наказы сведкаў, якіх Вялікая Айчынная навучыла шчыраму сяброўству не толькі з суседзямі па лесвічнай пляцоўцы, але і па геапалітычнай карце.

Дзмітрый БАДЗЯК,            7 клас:

– Іншы раз стаю каля экспазіцый і думаю, што прывяло мяне ў савет музея? Цікавасць да гісторыі? Не зусім. Арганізатарскія здольнасці? Не ў гэтым справа. Напэўна, жаданне ніколі не спазнаць страху перад такімі падзеямі, водгаласам якіх сталі гільзы, пустыя абоймы, асколкі снарадаў…

Уладзімір МАЛЕЦ,           10 клас:

– Перамога савецкіх войск была абумоўлена той мэтай, якой кіраваўся кожны салдат, кожны мірны жыхар. Абараніць. У той жа час нямецка-фашысцкія захопнікі стараліся заваяваць. Заўважце розніцу ў выразах – абараніць і заваяваць. Якое жаданне здаецца вам мацнейшым?..

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.