Она прошла “Дорогой жизни”

Она прошла “Дорогой жизни”

У летапісе Вялікай Айчыннай вайны асаблівае месца займае гераічная абарона Ленінграда, якая назаўсёды застанецца ў памяці многіх пакаленняў.

27 студзеня гэтага года ў Расіі і краінах былога СССР адзначалася 70-годдзе зняцця блакады Ленін-града. Паўсюдна прайшлі мерапрыемствы, на якіх ушаноўвалі былых абаронцаў і блакаднікаў. Урадам Санкт-Пецярбурга прынята пастанова аб узнагаро-джанні памятным медалём
“У гонар 70-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады”. Яго ўдастоены былыя франтавікі, якія прымалі ўдзел у абароне горада, а таксама жыхары блакаднага Ленін-града. Першымі атрымалі ўзнагароду грамадзяне Расіі, а затым і іншых краін.

Не стала выключэннем і Беларусь, у тым ліку Зэльва. У нас пражывае адзіная ў раёне блакадніца Ленінграда Валянціна Валюк. Нядаўна яе наведала дэлегацыя ў складзе раённага ваеннага камісара Генадзія Чыгрына, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юрыя Кулікова, спецыя- ліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні райваенкамата Алены Рагоўскай. Госці павіншавалі Валянціну Міхайлаўну са знамянальнай падзеяй і ўручылі ёй памятны медаль. Потым у шчырай размове пацікавіліся здароўем жанчыны, умовамі яе пражывання. Блакадніца падзялілася цяжкімі ўспамінамі, ад якіх на яе вачах з’яўляюцца слёзы. (Аб тым страшным болі, які давялося паспытаць Валянціне Валюк, чытачы “Працы” маглі даведацца з матэрыяла “Дзевяцьсот гераічных дзён” у нумары газеты за 1 лютага 2014 года). 

 

У канцы сустрэчы Валянціна Міхайлаўна падзякавала за ўзнагароду і ўвагу. <!—[if supportFields]>tc \»жыцця”\»<!—[if supportFields]>

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.