Ой, рано на Ивана…

Ой, рано на Ивана...

У ноч з 6 на 7 ліпеня зэльвенцы адзначылі  ўсімі любімае народнае свята Купалле. Песні і карагоды каля купальскага агню, вянкі з лугавых і палявых кветак на вадзе, абрадавыя гульні і тэатралізаваныя прадстаўленні, пошукі папараць-кветкі… Усё гэта можна было ўбачыць у час традыцыйнага святкавання, якое праходзіла на гарадскім пляжы вадасховішча.

Работнікі культуры падрыхтавалі вясёлае прадстаўленне, у якім народныя традыцыі і абрады гарманічна дапаўняліся сучаснымі тэатралізаванымі музычнымі элементамі. 

Ой, рана, рана,

Ой, рана на Івана

Выйшлі дзеўкі на луг,

Ой, ды сталі ў круг…

Ой, рано на Ивана...

 

Словы гэтай песні прываблівалі слых яшчэ здалёк. Народныя музычныя творы падаваліся ў незвычайнай сучаснай апрацоўцы артыстаў з элементамі розных музычных плыняў. Заварожвалі сваімі спевамі і танцамі Купалінкі і іншыя казачныя персанажы. Паўсюдна гучала вясёлая музыка, чуўся смех дарослых і дзетвары. 

Самае цікавае дзейства пачалося на змярканні. Купалінкі накіраваліся ў бок вадасховішча, апусцілі ў ваду свае вянкі, сплеценыя з летніх кветак. Затым хлопцы ў беларускіх нацыянальных кашулях з факеламі, узяўшы ляльку Марэну, разам з іншымі фальклорнымі героямі запалілі вогнішча.  

Ой, рано на Ивана...

 

Існуе народнае павер’е, што чароўнае купальскае полымя засцерагае ад няўдач і гора, зараджае на ўвесь наступны год шчасцем ды ўдачай. Таму весяліліся людзі каля вогнішча ад душы: вадзілі карагоды, танцавалі, спявалі песні. Дарослыя і дзеці прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах і гульнях.  

Актыўна працаваў і гандаль. Можна было набыць розныя прысмакі, марожанае, поп-корн, салодкую вату, шашлыкі… Вялікай папулярнасцю, асабліва сярод дзяцей, карысталіся паветраныя шары, якія адзін за адным высока ўздымаліся ў неба. 

Ой, рано на Ивана...

 

Адным з важных момантаў свята з’яўляецца пошук чароўнай папараць-кветкі. Па народных паданнях, яна зацвітае толькі ў купальскую ноч. Таму доўга не змаўкалі смех, галасы і песні… Спрыяла гэтаму цудоўнае летняе надвор’е, зручна выбраная пляцоўка для адпачынку, маляўнічы пейзаж вадасховішча. Відовішчным было воднае шоу, якое прадэманстравалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 

Толькі на світанні поўныя яркіх уражанняў маладыя людзі пачалі пакідаць вадасховішча. 

Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. Ежик says

    А что это за ж рноногая на первой фотке!

  2. Ежик says

    А что это за жирноногая на первом фото?

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.