Дэлегацыя Арабскага парламента прыбыла з рабочым візітам у Беларусь
19 июля 2026
Просмотры: 136
Дэлегацыя Арабскага парламента прыбыла з рабочым візітам у Беларусь
Дэлегацыя Арабскага парламента на чале са старшынёй Мухамедам Ахмедам Аль-Ямахі прыбыла з рабочым візітам у Беларусь.

У склад дэлегацыі ўваходзяць парламентарыі, якія прадстаўляюць у Арабскім парламенце ААЭ, Егіпет, Лівію і Іарданію. Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам ключавых ведамстваў і арганізацый.
Прадугледжваецца абмеркаванне пытанняў развіцця ўсебаковага ўзаемадзеяння Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Арабскага парламента ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.
Галоўным вынікам візіту стане падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным сходам і Арабскім парламентам.
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!





















