Одним звеном

Одним звеном

Правільна, своечасова нарыхтаваныя і закладзеныя кармы сёння – гарант добрых надояў і прываг у жывёлагадоўлі заўтра. Гэтую вядомую кожнаму вясковаму чалавеку ісціну добра ўсведамляюць у СВК “Сынкавічы”. Таму, нягледзячы на дажджы, без якіх не абыходзіцца амаль ніводны дзень, касавіцу стараюцца весці аператыўна, якасна, каб назапасіць фуражных запасаў як мага больш.

На высокапрадукцыйную работу сынкавіцкія працаўнікі настроены максімальна. Разумеюць, што ад гэтага залежаць не толькі аўтарытэт і поспех гаспадаркі, але і ўласны матэрыяльны дабрабыт. Таму і працуюць у поўную сілу, каб у час выканаць пастаўленыя перад імі задачы: назапасіць 2204 т сена, 29218 т сенажу, 36512 т сіласнай масы і шмат іншага. Для гэтага яшчэ ранняй вясной усе сенажаці падкармілі мінеральнымі тукамі. Неабходную тэхніку старанна адрамантавалі, каб у такую адказную пару не падводзіла. Прайшоўшыя цёплыя дажджы таксама зрабілі сваю справу: травастой вырас добры.

Одним звеном

 

– У сельскай гаспадарцы нічога лёгкага не бывае: касавіца – адна з самых адказных кампаній, – адзначае намеснік старшыні сельгаскааператыва Уладзімір Юч. – Усе работы спаяны ў адзін ланцужок: касілкі траву косяць, граблі зграбаюць у валкі, варушылкі варушаць, падборшчыкі падбіраюць, трактары і машыны вязуць падвяленую масу ў ямы, дзе “Амкадоры” яе трамбуюць у сянаж… Дасць прабуксоўку хаця б адно звяно – і спыніцца ўся работа.

Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, на сённяшні дзень ужо закладзена 5788 т сенажу, у чым вялікая заслуга механізатараў Уладзіміра Мармыша, Мікалая Жыліча, Станіслава Шышлоўскага і Валянціна Парфенчыка. За светлавы дзень яны скошваюць больш за 100 гектараў.

На зграбанні і варушэнні зялёнай масы заняты Валерый Кот, Уладзімір Бычкоў і Пётр Смаглей. Менавіта ад іх працы залежыць якасць правяльвання травы, таму корманарыхтоўчы канвеер не спыняецца ні на хвіліну. 

Одним звеном

 

На нарыхтоўцы сенажу задзейнічаны таксама Аляксандр Садчанка і Сяргей Скіруха, якія працуюць на трактарах з імпартнымі прэс-падборшчыкамі “Кронан”. 538 т высакаякаснага корму ў палімернай упакоўцы для маладняку на па-грузчыках “Маніту” пагрузілі машыністы Мікалай Лазоўскі і Леанід Сідорык. 

– Наогул, у нас шмат добрых механізатараў і ва-дзіцеляў, – прадаўжае Ула-дзімір Уладзіміравіч. – Такіх, як Іван Мякеня, Сяргей Калодка, Алег Цярэнцьеў, Аляксандр Малец, Юрый Дзянішчык, Аляксандр Русак, Аляксандр Пракаповіч, Святаслаў Латош, Міхаіл Жак – усіх і не пералічыць. Зладжаная работа гэтых людзей у хуткім часе павінна даць свой вынік.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.