Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Паважаныя работнікі аховы здароўя Зэльвеншчыны, ветэраны медыцынскай працы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Зберажэнне здароўя насельніцтва і павышэнне якасці жыцця – першачарговая задача, таму ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.
Медыцына – адна з самых адказных сфераў пры выбары прафесіі, бо яна патрабуе ад сваіх прадстаўнікоў не толькі прафесіяналізму, але і асаблівага ўзроўню маральнасці і душэўнай чысціні. Вялікі дзякуй вам за цярпенне і адданасць сваёй справе.
Асобныя словы ўдзячнасці выказваю прафесіяналам старэйшага пакалення, якія захоўваюць лепшыя традыцыі айчыннай медыцыны і перадаюць свае муд-
расць, веды і бясцэнны вопыт маладым калегам.
Шчыра жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, новых выдатных дасягненняў і ўдзячных пацыентаў!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















