Версия для слабовидящих

Галынкаўскія школьнікі прыадкрылі сакрэт працы медыкаў

23 июня 2026
Просмотры: 499

Галынкаўскія школьнікі прыадкрылі сакрэт працы медыкаў

Як і ўсе дзяўчынкі 10 класа нашай краіны, вучаніцы Галынкаўскай сярэдняй школы імя У.Ф. Дравіцы праходзілі медыцынскую практыку па вучэбнаму прадмету “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка”. Дзесяцікласніцы падышлі да выкання гэтай дзяржаўнай задачы з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю.

Медыцынская практыка была арганізавана на базе мясцовай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. У адзін з дзён адбылася сустрэча з фельдчарам модульнага ФАПА в.Снежная Данутай Аляксандраўнай Радзюн. Таксама дзяўчынкі мелі унікальную магчымасць пабываць на экскурсіі ў Зэльвенскай раённай бальніцы. Асабліва зацікавіла школьніц інфармацыя, прысвечаная лекавым раслінам.

Загадчык паліклінікі Ігар Касцюк прапанаваў пазнаёміцца з работай гінекалагічнага кабінета, пра якую расказала урач-гінеколаг Аляксандра Заяц.

Далей было прапанавана зайсці ў лабараторыю, дзе сучасная дыягностыка дапамагае “зазірнуць” унутр арганізма, разглядзець таямніцы хвароб па адной кроплі крыві і паставіць дыягназ.

Захапляльным момантам стала наведванне сімуляцыйнага кабінета. Гэта месца, дзе тэорыя сустракаецца з практыкай на сучасных робатах – сімулятарах і трэнажорах. Тут дзяўчаты адчулі сапраўдны адрэналін. Трэба было дзейнічаць хутка, каб выратаваць “пацыента”.

На ФАПе в.Снежная дзяўчынкі пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы, у Галынкаўскай урачэбнай амбулаторыі асвоілі первыя медыцынскія навыкі, а таксама навучыліся вымяраць ціск.

Вынікам экскурсіі сталі новыя практычныя веды, а таксама меркаванне аб працы медыкаў, аб іх штодзённым клопаце аб здароўі людзей. 

Настаўнік біялогіі Галынкаўскай сярэдняй школы імя У.Ф. Дравіцы Марыя Худзяева 

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

 

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...