Версия для слабовидящих

Падарожжа ў Белавежскую пушчу – святочны падарунак галынкаўскім школьнікам

6 января 2026
Просмотры: 1064

Падарожжа ў Белавежскую пушчу – святочны падарунак галынкаўскім школьнікам

З нецярпеннем вучні Галынкаўскай сярэдняй школы імя У.Ф.Дравіцы чакалі сустрэчы з адным з самых вядомых прыродных аб’ектаў, які занесены ў спіс ЮНЭСКА і знаходзіцца пад надзейнай аховай нашай дзяржавы, – Нацыянальным паркам “Белавежская пушча”. У час зімовых канікул дапытлівыя школьнікі рознага ўзросту накіраваліся ў экскурсійную паездку.

Пасля дзвюх з паловай гадзін у дарозе, што праляцелі хутка і незаўважна, турыстаў сустрэла Белавежская пушча з яе вальерамі, музеем прыроды, сядзібай беларускага Дзеда Мароза. Старажытны лес ва ўсёй сваёй красе з рэліктавымі дубамі, векавымі соснамі і зубрам-сімвалам Беларусі  вітаў юных гасцей.

Многа цікавага пабачылі на ўласныя вочы падарожнікі ў час пазнавальнай экскурсіі: унікальную флору і фаўну, жывую навагоднюю ёлку, церамок Снягурачкі, чароўны млын, казачных герояў. Прынялі ўдзел у гульнях і хараводах, атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і яго ўнучкі, а таксама сувеніры.

Вучаніца 9 класа Дзіяна Дзішко пабывала там упершыню: ” Шмат я чытала пра пушчу, рэзідэнцыю Дзеда Мароза, але, як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Гэта сапраўдная жамчужына ў цэнтры Еўропы. Такая прыгажосць у лесе! Усё зіхаціць, прыгожа, маляўніча, атмасфера святочная, цуды на кожным кроку”.

Дзеці адчулі клопат бацькоў, якія напярэдадні Новага года і Калядаў падаравалі ім цудоўнае падарожжа па роднай краіне. Бацькі і вучні выказваюць словы ўдзячнасці настаўнікам школы за арганізацыю такога запамінальнага мерапрыемства.

Ва ўсіх удзельнікаў ад экскурсіі засталіся незабыўныя ўражанні і добры настрой. Хлопчыкі і дзяўчынкі вярнуліся дамоў з надзеяй на тое, што іх мары здзейсняцца.

Настаўнік біялогіі Марыя Худзяева

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна  агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

27 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна" : агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (2 часть)Обновленный парк и здоровый форматПо последним данным, в Бородичах насчитывается 296 дворов и на пяти улицах (Школьной, Советской, Пионерской, Гагарина, Зар...
Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...