Облегчить жизнь пожилым людям – таким девизом руководствуются работники центра социального обслуживания населения

IMG_0950

 Яны не проста праяўляюць увагу да сваіх падапечных, а дапамагаюць ім справіцца з бытавымі пытаннямі. Садзейнічае гэтаму спектр паслуг, якія аказваюцца ўстановай.

– На базе цэнтра дзейнічаюць тры сацыяльныя пункты, размешчаныя ў Зэльве, Мадзейках і Караліне, – расказвае загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ЦСАН Алена Лабецкая. – Тут прымаюцца заяўкі на пранне і прасаванне рэчаў. Паслуга аказваецца грамадзянам пажылога ўзросту, інвалідам 1 і 2 груп. Пры сабе ім неабходна мець пашпарт, а інвалідам яшчэ і пасведчанне аб інваліднасці.

Многія жыхары раёна ўжо ацанілі перавагі дадзенай паслугі. Пенсіянерка Таццяна Мазоль з Каралінскага сельсавета стала пастаянным кліентам у мясцовай пральні.

– Сярод дамашніх клопатаў мыццё займае шмат часу, – разважае жанчына. – Трэба нанасіць вады са студні, не заўсёды ўдаецца самастойна справіцца з усімі плямамі. А тут выдатна вымыюць, нават папрасуюць. І ўсё гэта за ўмераную плату.

Па словах работніка сацпункта Наталлі Лабовіч, устаноўленае сучаснае абсталяванне дазваляе вы-біраць разна-стайныя тэхналагічныя рэжымы прання для ўсіх відаў тканін. Часцей за ўсё людзі прыносяць рэчы, якія ў сілу ўзросту ім складана памыць. Гэта і світэры, і верхняе адзенне, і пасцельная бялізна… Прычым пральны парашок браць з сабой не патрабуецца.

Тым, каму складана прынесці рэчы для прання, на дапамогу прыходзяць сацыяльныя работнікі. Да прыкладу, яны не толькі знімуць, але і павесяць фіранкі. Пры неабходнасці рэчы з іншых населеных пунктаў даставіць транспарт ЦСАН.

Запатрабавана сярод зэльвенцаў таксама паслуга па пашыве і рамонце адзення. З гэтай задачай у самы кароткі тэрмін спраўляецца Людміла Бандык.

– Работы хапае, – гаворыць Людміла Іванаўна. – Часцей падаюць заказы на выраб пасцельнай бялізны, адзення, замену маланкі, падшыў распоратага шва і інш. Усё стараюся выканаць хутка і акуратна, каб задаволіць запыты кліентаў.

Да вопытнай швачкі звяртаюцца не толькі жыхары пасёлка, але і ўсяго раёна.

– Не кожны пенсіянер можа да-ехаць у Зэльву, – лічыць жанчына. – У такім выпадку замест яго заяўку падаюць родныя або работнікі сацыяльнай службы. Пры пашыве адзення патрэбны частыя прымеркі. Калі ж у заказчыка такой магчымасці няма, новая рэч ствараецца па памеры старой.

– Людміла Іванаўна – вельмі добразычлівая, уважлівая да нас, старых, – адзначае зэльвенец Леанід Ган. – Абслугоўванне ў яе – як у прафесійным атэлье. Трэба змяніць даўжыню штаноў – адразу накіроўваюся да Людмілы.

Упэўніцца ў перавагах паслуг цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва можа кожны. Дастаткова толькі звярнуцца ва ўстанову (тэл. 2-42-30) – тут ніколі не адмовяць.

Наталля МАЦЮК.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.