О весне, любви, красоте говорилось на встрече руководства района с лучшими женщинами

Напярэдадні прыгожага вясновага свята – Дня жанчын – прайшла традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з  жанчынамі, якія вызначыліся сваёй  добрасумленнай працай у розных галінах і сферах народнай гаспадаркі. Усе яны – увасабленне лепшых чалавечых якасцей: працалюбства, жаноцкасці,  душэўнай прыгажосці. Таму самыя цёплыя і шчырыя словы віншаванняў у гэты дзень былі прысвечаны менавіта ім.  

 

  О весне, любви, красоте говорилось на встрече руководства района с лучшими женщинами

 

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс.

–Пачатак вясны звязаны для нас з адным з самых прыгожых свят – Днём   8 Сакавіка,– адзначыў Ян Станіслававіч. Усё ў нашым жыцці пачынаецца з жанчыны. Вы прыносіце ў гэты свет гармонію, светлую энергію…  Вы ўносіце велізарны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, займаеце важнае месца ў грамадскім жыцці. Дзякуй вам за тое, што да сваіх абавязкаў заўсёды падыходзіце па-дзелавому,  якасна вырашаеце пастаўленыя задачы. Вы ўдала сумяшчаеце ў сабе прыгажосць з мэтанакіраванасцю, адказнасць з прыроднай пяшчотай. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, цэнім здольнасці і прафесіяналізм.

Падчас сустрэчы Ян Пальчыс падзякаваў жанчынам не толькі за іх прафесійныя дасягненні. Кожная з іх яшчэ і клапатлівая жонка, любячая маці, бабуля. У гэтыя вясновыя дні мужчыны адрасуюць жанчынам шчырыя віншаванні і словы ўдзячнасці за каханне і душэўнасць, за дзяцей і сямейны дабрабыт.

–Вашы падтрымка і мудрасць дапамагаюць нам дасягаць вызначаных мэт, напаўняюць сэнсам наша жыццё. Мы захапляемся вашым уменнем уносіць у наша жыццё радасць. У самых складаных жыццёвых сітуацыях вы ўсяляеце надзею і аптымізм, робіце свет яркім і добрым, – падкрэсліў Ян Станіслававіч.

Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучыліся   старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Мірончык, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сяргей Мяснікоў.

У гонар жанчын на працягу ўрачыстасці гучала шмат прыгожых песень, цёплых слоў і ад артыстаў раённага Дома культуры. Закончылася мерапрыемства ўручэннем каштоўных падарункаў і фота на памяць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.