Новый магазин «Родны кут» открылся в Зельве

У Зэльве адкрыўся новы магазін “Родны кут” Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Гэта падзея была доўгачаканай як для жыхароў паўднёвай часткі райцэнтра, так і для ўсіх тых, хто ча-ста праязджае праз Зэльву – новы магазін размясціўся ўздоўж аўтамабільнай трасы накірункам Слонім – Ваўкавыск.

 

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

Новый магазин "Родны кут" открылся в Зельве

 

Новы гандлёвы цэнтр у Зэльве па вуліцы Шашэйнай (раней на гэтым месцы былі кафэ і магазін “Дарожны”) выглядае прыгожа і сучасна. Ды і прылеглая тэрыторыя вызначаецца зручнасцю: абсталявана стаянка для аўтамабіляў, пакладзены новы тратуар, а для забеспячэння беспекі пешаходаў уздоўж праезнай часткі ўстаноўлена дэкаратыўная агароджа.
На адкрыццё магазіна, якое было запланавана на 17 гадзін, сабралася нямала пакупнікоў. Урачыстая частка цырымоніі пачалася з музычнага прывітання артыстаў ансамбля раённага Дома культуры. Затым перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ганна Ярмола, якая падкрэсліла важнасць падзеі, падзякавала кіраўніцтву філіяла і абласнога спажывецкага таварыства за новы сучасны магазін. Дарэчы, многія задаваліся пытаннем, адкуль пайшла назва – “Родны кут”. Аказваецца, гэта фірменны брэнд цэлай сеткі магазінаў БелКааП, адкрытых па тэрыторыі ўсёй Беларусі. Беларускія кааператары вырашылі супрацьпаставіць сваю сетку магазінаў ужо існуючым, з прыватным капіталам. Планы даволі амбіцыёзныя, і верыць у тое, што яны будуць рэалізаваны, ёсць усе падставы.
Самы ўрачысты момант цырымоніі адкрыцця – пераразанне чырвонай стужкі. Гэтую ганаровую місію выканалі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Ярмола і дырэктар філіяла Таіса Жэлкоўская, пасля чаго ў прасторную гандлёвую залу (яе плошча складае 100 квадратных метраў) хлынуў паток пакупнікоў. Кожны з іх адразу адзначыў для сябе ўтульнасць і зручнасць магазіна, якія дасягаюцца дзякуючы ўстаноўленаму тут сучаснаму гандлёваму абсталяванню, багатаму асартыменту прадукцыі, прыгожай выкладцы тавараў і, што немалаважна, ветліваму абслугоўванню. Калектыў магазіна невялікі: загадчык, 8 прадаўцоў і аператар. 
Для ўліку прыёму і водпуску тавараў устаноўлена камп’ютарызаваная сістэма, якая спрашчае разлікі на касе – прадаўцу дастаткова толькі паднесці тавар, на які нанесены штрых-код, да спецыяльнага ўстройства, і далей уся інфармацыя аб ім – найменне, нумар партыі, цана – высвечваецца на экране манітора. У самы бліжэйшы час будуць устаноўлены тэрміналы для разлікаў з дапамогай электронных картак. Бяспеку ў гандлёвай кропцы забяспечвае ўстаноўленая тут сістэма відэанагляду: сітуацыя ў гандлёвай зале адсочваецца аператарам, які, у выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі, прыме ўсе неабходныя меры па яе выпраўленні. Зручны і рэжым работы “Роднага кута” –з 7-і да 24-х гадзін.
– У нас вельмі багаты асартымент харчовых тавараў: бакалея, кандытарскія, хлеба-булачныя, каўбасныя і малочныя вырабы і многае іншае, – адзначае загадчык магазіна Таццяна Шостка. – Кожны пакупнік абавязкова знойдзе для сябе ўсё неабходнае. Прадукты будуць паступаць ад вядомых вы-творцаў як Гродзеншчыны, так і іншых рэгіёнаў. З першага дня ў нас дзейнічаюць скідкі на некаторыя групы харчовых тавараў. Пакупнікам, якія зрабілі пакупкі на суму, большую чым 150 тысяч рублёў, прапануем дысконтныя карты – яны даюць 3-працэнтную скідку пры наступных пакупках.
У новым магазіне ёсць і ўтульны кафетэрый, разлічаны на 16 пасадачных месцаў. Акрамя гэтага, столікі ўстаноўлены і на летняй тэрасе. У бліжэйшы час з’явіцца спецыяльнае тэхналагічнае абсталяванне для прыгатавання гарачых страў і кактэйляў. А пакуль пакупнікі могуць набыць тут кандытарскія, кулінарныя вырабы, заказаць гарачую каву ці чай, выпіць соку. Абслугоўванне наведвальнікаў ажыццяўляюць тры прадаўцы-буфетчыкі.
У гэты дзень шматлікія пакупнікі дзяліліся ўражаннямі ад убачанага:
– Мы вельмі чакалі адкрыцця магазіна. Задаволены прадстаўленым тут асартыментам, ды і цэнамі – на некаторыя групы тавараў яны ніжэйшыя, чым у іншых гандлёвых кропках пасёлка. З задавальненнем будзем сюды прыходзіць.
І на наступны дзень паток пакупнікоў не зменшыўся – новае заўсёды прыцягвае. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.