Неделя добрых дел прошла на Зельвенщине по инициативе районного комитета БРСМ

madejki-158

У рамках акцыі аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Мадзейкі наведалі маладыя спецыялісты – урач-гігіеніст райЦГЭ Ала Фердар, траўматолаг ЦРБ Сяргей Грэсь, псіхіятр-нарколаг Валерыя Гарбачова і тэрапеўт Дзіяна Іванова.

Варта дбаць пра сваё здароўе ў любым узросце – акцэнтавалі ўвагу пажылых медыцынскія работнікі. Кожнаму жадаючаму яны далі кансультацыю, выпісалі неабходны рэцэпт, праверылі артэрыяльны ціск, запісалі на прыём. Людзі паважанага ўзросту, у сваю чаргу, шчыра дзякавалі за праяўленую да іх увагу і клопат.

 ***

VLUU L110, M110  / Samsung L110, M110
VLUU L110, M110 / Samsung L110, M110

Раённы камітэт БРСМ і валанцёрскі атрад СШ №3 г.п.Зэльва вырашылі высветліць, ці шмат добрых маладых людзей пражывае ў гарадскім пасёлку, арганізаваўшы акцыю «Добры чалавек».

– Побач з намі часта знаходзяцца людзі, якім менавіта ў гэты момант вельмі патрэбна дапамога, – разважае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова. – Азірніцеся вакол: вось бабуля нясе цяжкую сумку, камусьці неабходна падказаць дарогу, зрабіць важны і тэрміновы званок… Здараецца, што мы проста праходзім міма, не зважаючы ўвагі на чужыя праблемы.

Юнакі і дзяўчаты падчас акцыі звярталіся з рознымі просьбамі да прахожых, спадзеючыся на іх спагадлівасць. І многія прыйшлі на дапамогу. Ім актывісты БРСМ уручылі сімвалічныя сэрцайкі, падзякаваўшы за ўдзел у акцыі, і прысвоілі званне «Добры чалавек».

Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.