Не стареют душой ветераны

Не стареют душой ветераны

Хору ветэранаў вайны і працы “Успамін” амаль 20 гадоў. А на мінулым тыдні калектыў адзначыў 10-годдзе з дня атрымання звання “народны”. З нагоды знакавай падзеі работнікі раённага Дома культуры пад-рыхтавалі святочную канцэртную праграму. 

Не стареют душой ветераны

 

У прывітальным слове да ўдзельнікаў “Успаміну” начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Раманчук адзначыла, што пры выкананні песень яны паказваюць лепшыя бакі чалавечага характару: сардэчную любоў да свайго народа, паважлівае стаўленне да гісторыі і культуры роднага краю, спрыяючы гэтым развіццю патрыятычнага выхавання маладога пакалення. А ўздымаемыя ў песнях тэмы чуласці, спагадлівасці і дабрыні настройваюць на тое, каб усе мы былі шчырымі і бескарыслівымі адзін да аднаго. Не дзіўна, што калектыў за-служыў аўтарытэт сярод знатакоў харавога спеву і прызнанне не толькі ў нашым пасёлку. У знак удзячнасці за актыўнае стаўленне да творчасці Галіна  Мікалаеўна ўручыла ім граматы. 

Не стареют душой ветераны

 

Ларыса Сталпец, адна з пастаянных актывістак “Успаміну”, прыгадала багатую гісторыю хору, расказала аб яго заснавальніках і першых аматарах песеннай творчасці. А потым выканала папуры з песень мінулых гадоў. Да святочнай праграмы і віншаванняў далучыліся і іншыя ўдзельнікі: Ала Вілесава, Надзея Солыкава, Станіслава Прызван. Адны адрасавалі прысутным уласныя вершы, другія – музычныя творы. 

Любы песенны калектыў не можа існаваць без падтрымкі музыканта-інструменталіста. У свой час акампаніятарамі хору былі Уладзімір Саўчанка, Раіса Малахоўская (пазней была кіраўніком калектыву), зараз музыцыруе Віктар Жук. Віктар Міхайлавіч з вялікай павагай адносіцца да ўдзельнікаў хору, заўсёды з задавальненнем прыходзіць на рэпетыцыі. 

На працягу мерапрыемства музычныя кампазіцыі прысутным дарылі работнікі РДК Алег Хадукін, Марыя Сядач, Наталля Раманчук, Вольга Саўко, Мікалай Дзярэчык і Іван Матах.

У гэты дзень цёплыя словы, кветкі і падарункі з нагоды дня нараджэння ад вядучых і сяброў прымалі Браніслава Ган і Ларыса Клімуць.

Ідэя заснавання хору

Не стареют душой ветераны

 

ўзнікла ў Тамары Лявонцьеўны Кісель, работніка Дома культуры, у 1996 годзе. Спачатку гэта была малая вакальная група, з цягам часу яна папаўнялася  новымі ўдзельнікамі – калектыў вырас да 20 чалавек. 

Сёння хор ветэранаў, цяпер ужо народны, добра вядомы за межамі Зэльвы. Неаднаразова пакараў сцэну абласнога фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”. Заслужыў мноства розных узнагарод, адзначаўся дыпломамі і граматамі. 

Новым кіраўніком хору нядаўна стала Марына Бусловіч. Як прафесіянал сваёй справы, яна заўсёды дасць параду і выправіць памылкі ў выкананні той ці іншай песні. Хоць хормайстар і маладая, падпарадкоў-ваюцца ёй пенсіянеры-артысты. Таму і расце майстэрства зэльвенскіх харыстаў. Рэпетыцыі для ветэранаў прахо-дзяць некалькі разоў у тыдзень, па дзве-тры га-дзіны. Развучваюць народныя песні, песні беларускіх і савецкіх кампазітараў, ваенных гадоў, рамансы. Дарэчы, рэпертуар пастаянна абнаўляецца. 

Удзельнікі “Успаміну” – не па гадах энергічныя і маладыя душой, хоць некаторым ужо ідзе дзявяты дзясятак.  За гады існавання харавога калектыву ў яго членаў склаліся свае традыцыі: арганізуюцца сустрэчы за кубкам чаю, святкаванні дзён нараджэння, святочных дат. 

Не стареют душой ветераны

 

Выклікае гонар, што ў нашым пасёлку ёсць такі цудоўны творчы калектыў. Хочацца пажадаць усім удзельнікам даўгалецця, аптымізму і новых творчых поспехаў!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.