Настаяцель зэльвенскага касцёла ксёндз Яцэк Маркель прымае віншаванні з юбілеем

11 верасня ксёндз Яцэк Маркель святкуе свой 55-ы дзень нараджэння. Каб раздзяліць радасць з нагоды падзеі, у касцёле Святой Тройцы г.п. Зэльва сабраліся многія парафіяне.

Суботняя вячэрняя імша, як заўсёды, мела духоўны сэнс і праходзіла ў атмасферы малітвы і песнапенняў. Толькі на гэты раз парафіяне чакалі таго моманту, калі змогуць  павіншаваць аднаго з паважаных святароў Зэльвеншчыны, выказаць яму падзяку за духоўнае выхаванне моладзі, мудрыя парады старэйшым, падтрымку і ўвагу ў цяжкія хвіліны, у час радасці і поспеху. А з самага ранку ў госці да юбіляра завіталі прадстаўнікі раённай улады.

Прыміце шчырыя віншаванні ў юбілейны дзень нараджэння, – прывітаў юбіляра старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Альшэўскі. – Аднойчы Вы адчулі свой стан душы і покліч Бога, сталі на дарогу служэння Яму. З першых дзён вашай працы ў Зэльве каталікі заўважылі чулага, шчырага і спагадлівага пастыра. Вы з’яўляецеся святаром, які глубока перажывае за кожнага чалавека, для многіх сталі прыкладам самаахвярнага служэння Богу і людзям. Да Вас хіляцца як старэйшае пакаленне, так і моладзь, дзеці. Вы сустракаеце кожнага чалавека з усмешкай, гатовы даць слушную параду. Умееце раздзяліць і радасныя хвіліны, і падтрымаць у момант, калі хрысціянін знаходзіцца ў роспачы. Дзякуем Вам за бездакорную працу па ўмацаванні духоўнага падмурка для вернікаў. Жадаем Вам здароўя, асабістага шчасця, Божай міласэрнасці і шчодрасці. Няхай кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя весткі, сэрца напаўняецца эмоцыямі ад слоў людской удзячнасці, а дарога жыцця будзе доўгай. Жадаем, каб Маці Божая падтрымлівала Вас і дапамагала ў пастырскім служэнні, каб і надалей хапала сіл працаваць дзеля духоўнага ўдасканалення зэльвенцаў.

Напрыканцы вячэрняй імшы да добрых слоў старшыні райвыканкама далучыліся парафіяне зэльвенскай святыні, якія паважаюць святара як чалавека і духоўнага настаўніка, цэняць яго клопат за дзяцей і моладзь, удзячныя за адносіны да пажылых людзей. Ім зроблена вельмі многае для таго, каб маленькія вернікі з дзяцінства палюбілі Касцёл, з радасцю прыходзілі на спецыяльную дзіцячую імшу, на заняткі па катэхізу. Немагчыма пералічыць, колькі старання прыклаў ксёндз, каб падрыхтаваць падлеткаў да прыняцця Першай Святой Камуніі. За яго час служэння (амаль 30 гадоў) прынялі Бога ў сваё сэрца больш сотні юных зальвянчан. Некалькі гадоў удала дзейнічаюць ружовыя групоўкі жанчын, якія моляцца не толькі за сваё асабістае, але і за тое, каб рэалізаваліся патрэбы ўсіх каталікоў. Святочныя і нядзельныя ўрачыстасці ўпрыгожвае касцельны хор, а таксама чытанне міністрантаў і лекторак. Гэта таксама немалая заслуга пастыра. Вялікую ўвагу ён надзяляе разважанню над словамі Евангеліі. Каб добра вернікі зразумелі Божую навуку, заўсёды прыводзіць прыклады з жыцця. А якія прыгожыя літургіі ладзіць пад час гадавых каталіцкіх святаў!

Асобная турбота ксяндзя Яцэка – захаванне касцёла як духоўна-гістарычнай спадчыны, падтрыманне парадку і чысціні на прыкасцельнай тэрыторыі. Толькі сёлета была адноўлена расліннасць, перакладзена тратуарная плітка, праведзены рамонт аўтастаянкі. Неабходныя работы праведзены і ў будынку касцёла. Уся тая прыгажосць (кветкі, кустарнікі і дрэвы), на фоне якой любяць рабіць фота паломнікі, зроблена і падтрымліваецца таксама па ініцыятыве настаяцеля касцёла.

Неабходна адзначыць, што працуючы на зэльвенскай зямлі амаль тры дзясяткі гадоў, ксёндз не спыняецца на пошуку і вывучэнні гістарычных фактаў касцёла. Яму цікавы кожнае захаванае ў сем’ях парафіян фота, кожны надпіс на сценах будынка, кожны ўспамін вернікаў зэльвенскай парафіі і кожнае заключэнне гісторыкаў-экспертаў. Так, напрыклад, нядаўна сталічныя архітэктары па некаторых дэталях будынка прыйшлі да высновы, што касцёл пабудаваны больш за 100 гадоў. Таксама па просьбе святара былі сабраны ўспаміны старажылаў аб каталіцкім жыцці на Зэльвеншчыне ў былыя часы. Важкія запісы ўвайшлі ў асобны зборнік.

Ксёндз Яцэк Маркель шчыра прызнаецца, што на дасягнутым не збіраецца прыпыняцца. У яго шмат планаў на далей. Прычым, як у духоўным выхаванні, так і гістарычным захаванні касцёла. Святар спадзяецца на падтрымку і разуменне парафіян. І шчыра дзякуе ўсім тым, каму неабыякавы лёс духоўнай святыні, тым, хто, нягледзячы на розныя абставіны, знаходзіць час і сілы на сустрэчу і размову з Богам.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены