Настаяцель касцёла Святой Троіцы павіншаваў жанчын Зэльвы з вясеннім святам

8 сакавіка, падчас нядзельнай імшы, настаяцель касцёла Святой Троіцы г.п. Зэльва Яцэк Маркель павіншаваў усіх прысутных жанчын, дзяўчат і дзяўчынак з вясеннім святам. Звяртаючыся да вернікаў, святар зазначыў важнасць жаночай ролі як у жыцці кожнага чалавека, у свеце ў цэлым, так і ў Касцёле, і веры ў Пана Бога.

Жанчына – гэта той чалавек, які суправаджае нас з самага нараджэння і на працягу ўсяго жыцця, – гаварылася ў звароце. – Яна вучыць вымаўляць першыя словы, выво-
дзіць першыя літары, дапамагае рабіць першыя крокі. Школьныя, юнацкія і нават дарослыя гады яна побач з намі. Яна падказвае, раіць, аберагае. А яшчэ – менавіта жанчына прыводзіць нас да веры і растлумачвае яе сутнасць.


Ксёндз Яцэк пажадаў цудоўнай палавіне чалавецтва браць прыклад з трох біблейскіх асоб: самаранкі, Марыі Магдалены і Марыі-маці Езуса. Першая пад палючым сонцам наталіла смагу Пана і запрасіла спыніцца яго сярод свайго народа, тым самым паверыла, што Езус сапраўдны збаўца свету. А ён у сяброўскі абмен дараваў ёй Божы дар – жывую ваду (ісціну, праўду, з’яўленне, якое Езус прыносіць і ў якое ён уцелаўляецца). Марыя Магдалена да сустрэчы з Езусам была ва ўла-дзе дрэнных паводзін. І только калі ён паклікаў яе па імені, паверыла не толькі ў сваё збаўленне – шлях перамен, але і ў праўду ўваскрасення. Якія неперадаваемыя цяжкасці выпалі на лёс Маці Марыі? Аднак яна ўсё вытрымала, стала прыкладам Жанчыны, адданай для Божай любові.

Усе разам хрысціяне памаліліся за ўмацаванне веры, гармонію ў сабе самім, адзін з адным, з Богам, за моцнае здароўе для ўсіх жанчын.

У знак вялікай павагі мужчынская палова зэльвенцаў заспявала жанчынам пажаданне “Sto Lat”.

Людміла ПОПКА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены