Нашы творчыя аматары вылучыліся ў абласным аглядзе-конкурсе

Аматарскія аб’яднанні Зэльвеншчыны прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Свет захапленняў”: узялі 4 прызавыя месцы ў розных намінацыях, а таксама атрымалі 2 дыпломы за ўдзел.

На абласным конкурсе гонар прадставіць Зэльвенскі раён выпала 8 калектывам з Елкі, Караліно і Бародзіч. Аматарскае аб’яднанне для пажылых людзей “Залатыя гады” і дзіцячы клуб “Адпачывай-ка”, што дзейнічаюць пры Елкаўскай установе культуры, арганізавалі творчы турнір “Бітва пакаленняў”. Клуб майстроў “Майстравыя” і ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Кашалёўская скарбонка” (на здымку) аддзела па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аг. Каралін ладзілі вячоркі “У гасцях у цёткі Ганны і Ягоркі”. На суд журы аматарскія аб’яднанні “Рамантыкі” і “Сардэчныя сустрэчы” (для пажылых людзей), сямейны клуб “Ты+Я=Сям’я” і клуб выхаднога дня школьніка “The Best” (усе з Бародзіч) прадставілі забаўляльны вечар “Залатая чараўніца Восень”. Асалоду ад творчых імпрэз атрымалі ўсе. Журы на чале з вядучым метадыстам Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці высока ацаніла дзейнасць аматарскіх гуртоў. Дыплом I ступені ўзяло аб’яднанне “Кашалёўская скарбонка”, III ступені – “Залатыя гады”, “Майстравыя” і “Адпачывай-ка”, за ўдзел – аб’яднанні “The Best”, “Рамантыкі”, “Сардэчныя сустрэчы” і “Ты+Я=Сям’я”.

Алена ГАРБАЦЭВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены