Наш год – наш выбар

IMG_5015 Пра дзейнасць раённага камітэта ГА “БРСМ” напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – расказвае першы сакратар аб’яднання Юлія Рукан. – Юлія, наколькі наша зэльвенская моладзь цікавіцца тэмай выбараў? – Прыйсці на ўчастак для галасавання – абавязак кожнага. Увогуле як можна заставацца ў баку ад такой важнай падзеі? Выбарчая кампанія вучыць адказнасці, уменню прымаць рашэнні. Зэльвенская моладзь праяўляе жывы інтарэс да палітыкі. Тым больш што дзяржава падтрымлівае юнакоў і дзяўчат ва ўсіх сферах, дае магчымасць для самарэалізацыі. Студэнцкія атрады, валанцёрскі рух, праект “100 ідэй для Беларусі”… Хіба ўсё пералічыш? Актывісты грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прымаюць самы актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Маладыя людзі займа-ліся зборам подпісаў за свайго кандыдата, будуць працаваць на выбарах у якасці назіральнікаў. – Якія мерапрыемствы ўжо праводзіць ваша грамадскае аб’яднанне? – БРСМ прэзентаваў крэатыўны праект – адкрытыя дэбаты “Выбірай.by!”. Старт яму быў да-дзены ў час семінара-практыкума для лідараў саюза ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Дзве каманды абмяркоўвалі пытанні, якія датычыліся выбарчай сістэмы нашай краіны. Ацэньвалі ўдзельнікаў эксперты – Лідзія Ярмошына, Андрэй Белякоў, прадстаўнікі Белай Русі, Беларускага саюза жанчын і Федэрацыі прафсаюзаў. “Выбірай.by!” дазваляе выказаць свой пункт гледжання адносна тэм, якія хвалююць маладых людзей. Прычым гэта не толькі палітычнае жыццё, але і якасць адукацыі, ахова здароўя і інш. – На якую тэму дыспутуюць маладыя зэльвенцы? – На старонцы “БРСМ Зэльва” У Кантакце яны могуць паразважаць аб ролі сацыяльных сетак. Ёсць нямала меркаванняў наконт таго, што сусветная павуціна забірае шмат вольнага часу, што моладзь літаральна жыве ў сацыяльных сетках, а таму трэба шукаць з гэтага выйсце. У некаторай ступені з гэтым можна пагадзіцца. Аднак нельга адмаўляць, што сучасная моладзь адрозніваецца ад папярэдніх пакаленняў, яна больш мабільная, а інтэрнэт – гэта і пляцоўка для стасункаў, і выдатная крыніца інфармацыі. Заахвочваю юнакоў і дзяўчат таксама выказаць свае думкі. – Якія перадвыбарныя акцыі ініцыіруюць маладзёжныя актывісты? – На вуліцах пасёлка правядзём акцыю “Моладзь – За”, у час якой зэльвенцам уручым лістоўкі, календары і флажкі, тым самым за-клікаючы выканаць свой грама-дзянскі абавязак. Непасрэдна ў дзень выбараў плануем раздаваць яблыкі. Чаму менавіта іх? У студзені бягучага года на 42-ім з’ездзе БРСМ быў прэзентаваны новы праект “Кветкі Вялікай Перамогі”, сімвалам якога стаў яблыневы цвет – крэатыўны, нестандартны замысел. Па сутнасці, ён з’яўляецца візітнай карткай маладзёжнага руху. На кожным яблыку будуць павязаны чырвона-зялёныя стужкі з нацыянальным арнаментам. А тыя, хто ўпершыню прыйдзе на выбарчы ўчастак, атрымае ад раённага камітэта БРСМ падарунак. – У краіне рэалізуецца праект “Мая Беларусь – мой выбар”. У чым яго сутнасць? – Пад такой назвай ў інтэрнэце дзейнічае адкрытая група. У рэжыме анлайн моладзь можа расказаць аб сваім краі, яго жыхарах, героях Вялікай Айчыннай вайны, вядомых дзеячах, якімі ганарацца землякі. Так што, калі побач з вамі жывуць цікавыя людзі, смела прымайце ўдзел у праекце. Гутарыла Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.