Наш девиз: в каждый дом — с хорошей новостью!

Май – месяц журналістаў. Заўтра зэльвенскія “ПРАЦАўнікі” разам з калегамі будуць святкаваць Дзень друку, а праз два дні адзначаецца Дзень работ-нікаў радыё, тэлебачання і сувязі. 

Кажуць, няма больш дзейснай зброі, як слова. Добрае слова – акрыляе, злое – крыўдзіць, шчырае – лечыць, благое – карае… Журналісту штодня з гэтай шматграннай палітры трэба выбраць такі моўны запас, каб найбольш праўдзіва адлюстраваць рэаліі нашага жыцця, дайсці да кожнага чытача і слухача.
Захопліваюць новыя тэмы, непакояць рубрыкі, не даюць расслабіцца загалоўкі… Не кожны нават дыпламаваны спецыяліст можа вынесці вы-прабаванне напружаным гра-фікам здачы матэрыялаў у нумар. Затое той, хто адчуў, што журналістыка – яго выбар, ніколі не пашкадуе аб гэтым.
73 гады споўнілася сёлетняй вясной зэльвенскай раённай газеце “Праца”. Мы шчыра віншуем усіх са святам і вельмі ўдзячны тым, хто прысвяціў многія гады сваёй прафесійнай дзейнасці газеце. Ва ўсіх дасягненнях “Працы” ёсць і ваша заслуга, без якой газета не стала б такой, якой яна ёсць.
“За высокі ўраджай“, “За Советскую Белоруссию“, “Сталинский призыв”, “Путь к коммунизму” – пад такімі назвамі выхо-дзіла “раёнка”, супрацоўнікі якой з дапамогай друкаванага слова і сёння працягваюць адлюстроўваць гісторыю Зэльвеншчыны.
Гартаючы старонкі, пажаўцелыя ад часу, і больш сучасныя, бачыш, што газета ніколі не абыходзілася без пазаштатных аўтараў. Яны сваім уласным поглядам на жыццё і падзеі робяць выданне больш разна-стайным, змястоўным. У сучаснай журналістыцы ўсё больш значнае месца займаюць і рэкламадаўцы. Цесная сувязь з газетай сведчыць аб сугучнасці нашых інтарэсаў, накіраваных на задавальненне запытаў шырокага кола нашых падпісчыкаў.
Стварэнне газеты ў сценах рэдакцыі – гэта вельмі істотны працэс, але ён будзе не ў поўнай меры рэалізаваным, калі да яго не далучацца друкары, паштальёны, кіяскёры, а зараз і работнікі гандлю. Кожнае звяно на шляху газеты да чытача – значнае. І кожны хоча, каб наш канчатковы прадукт, які акажацца ў паштовай скрынцы, меў цікавы змест, быў прывабна аформлены, своечасова дастаўлены.
Усё гэта для вас, нашы паважаныя чытачы. Мы ўдзячны вам за тое, што ў агромністым моры друкаванай прадукцыі вы аддаяце перавагу нашаму выданню. Па праўдзе кажучы, наш калектыў працуе ў такім напружаным рытме менавіта таму, што робім мы газету на патрэбу нашага дапытлівага чытача, каб ён быў самым дасведчаным, адукаваным, інтэлектуальным. Лічым, што ў нас з вамі ёсць добрая нагода павіншаваць адзін аднаго са святам. 5 і 7 мая – дні творчых думак, новых цікавых планаў і праектаў, з якімі мы кожны дзень ідзём на працу, каб падзяліцца імі з вамі, нашы паважаныя чытачы і слухачы.
З павагай і любоўю – “ПРАЦАўнікі”. 


Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.