Народны каляндар: «Піліпаў пост — да святак мост»

Кожны з нас ведае такія святы, як Каляды, Дзяды, Вялікдзень, Купалле. Аднак у беларускім народным календары кожны месяц адзначаецца хоць адно свята, якое мела важнае значэнне для нашых продкаў, аднак многія з нас аб іх толькі чулі ці ўвогуле нічога не ведаюць. У сувязі з гэтым раскажажам пра Піліпаўку.

Рождественский пост

Гэта сталае свята пачатку шасцітыднёвага (да 6 студзеня 2022 года) перадкаляднага Пасту ў праваслаўных вернікаў, якое прыходзіцца на 28 лістапада. Запускі як апошні няпосны дзень – на 27 лістапада. У гэты час ушаноўваецца святы Філіп – адзін з 12 апосталаў Хрыста.

На Беларусі гэты час называлі яшчэ Піліпаўскім і прыгаворвалі: “Піліпаў пост – да святак мост”. Перад Піліпаўкай наладжвалі апошнія вяселлі, таму ў песнях пяецца: “Была восень, цяпер зіма, былі хлопцы, цяпер няма”.

“Піліп дзяцей адзявае”, “Кудзеліца – першы тыдзень прадзення на Піліпаўскі пост” – да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва: “У запусты на Піліпаўку пачынаюцца вячоркі і попрадкі”. Прадзенне кудзелі было адной з важных прац у гаспадарчай дзейнасці жанчын. Нездарма ж казалі: “Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш”.

У кожнай вёсцы збіралася некалькі асобных гуртоў дзяўчат, якія вызначаліся сваім сяброўствам, сваяцтвам або суседствам. І кожны вечар такі гурт прыходзіў у новую хату – да наступнай дзяўчыны. Кожная несла на попрадкі сваю прасніцу ці калаўрот, кудзелю, верацяно. Хадзіць на вячоркі дзяўчаты-падлеткі пачыналі з 12-14 гадоў. У гурт дзяўчат больш старэйшага ўзросту абавязкова заходзілі хлопцы і прыглядаліся да стараннай працы будучых нявест. Таму хадзіць на попрадкі для дзяўчат перадшлюбнага ўзросту было асабліва важным: падчас такіх сустрэч узнікала закаханасць паміж маладымі і складваліся сямейныя пары. Абавязковым “угашчэннем” сябровак на гэты час станавіліся посныя прысмакі: сланечнік, семкі з гарбузоў, параны гарох, свежыя і мочаныя яблыкі.

28 лістапада на Запусты наладжвалася застолле, дзе пачыналі спяваць працяжныя піліпаўскія, як і самыя доўгія піліпаўскія вечары года, песні.

«У Піліпаўку дзень паўдня», таму ужо пасля абеда на доўгіх піліпаўскіх вячорках пачыналі расказваць чарадзейныя казкі, паданні, ігралі ў хатнія гульні, падобныя сучасным фантам.

Таксама гэты дзень стаў знакавым для вызначэння надвор’я на бліжэйшую і далёкую перспектыву: трывалы снег ляжа прыкладна 28 лістапада. Перазімак (з 27 лістапада да 23 снежня) – пачатак зімы. Шэрань на дрэвах – да марозу, туман – да адлігі, а калі шэрань была ўначы, днём будзе снег. Пахмурна ці снежна – да непагадзі ў маі. Калі непагадзь суправаджае калядныя запусты, то можна разлічваць на ўраджайнае лета.

Служба iнформацыi газеты «Праца»

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены