На Зельвенщине угощают блюдами национальной кухни

8035

Японцы падаравалі свету сушы, італьянцы пазнаёмілі нас з піцай і пастай, а беларусы абралі сваім кулінарным брэндам дранікі. А што яшчэ мы ведаем пра стравы беларускай кухні? Зацірка, квас – першае, што прыходзіць на думку. І ўсё? Безумоўна, не. Кухня нашых продкаў не менш багатая на розную смакату, чым тая ж італьянская. Галоўнае – шанаваць тое, што пакінута нам у спадчыну, і на аснове прадукцыі агародаў і садоў, якую магчыма вырасціць ва ўмовах беларускага клімату, ствараць штосьці новае. І тады ўжо дакладна ніхто не скажа, што быццам наша кухня бедная. Карэспандэнта «Працы» зацікавіла, ці прапануюцца зэльвенцам і гасцям райцэнтра ў “тыднёвым” меню стравы нацыянальнай кухні. З гэтай мэтай мы і заглянулі ва ўстановы гарачага харчавання.

8034

Смачны абед пад заказ

Шмат наведвальнікаў у кафэ “Ганненскі падворак”. Прапануюцца на выбар гарачыя першыя і другія стравы, разнастайныя салаты. Стравы нацыянальнай кухні, як высветлілася, трэба заказваць загадзя. У меню яны пазначаны асобным шрыфтам “ЗАКАЗНЫЕ”. Напрыклад, калі вы надумаліся прыйсці паабедаць у кафэ і з’есці булён з каўдунамі, мачанку з дранікамі, салату “Па-зэльвенску”, вам трэба папярэдзіць аб гэтым афіцыянта па тэлефоне 7-09-80 прыблізна ў 12 гадзін.
– Стравы беларускай кухні адрозніваюцца ад іншых тым, што патрабуюць некалькі этапаў кулінарнай апрацоўкі, – патлумачыла работнік установы Ніна Цыдзік. – На гэта, зразумела, патрэбен пэўны час. Толькі пры захаванні неабходнай тэхналогіі прадукты набываюць асаблівы смак і водар. Да таго ж, кожная страва складаная і не танная. Таму мы працуем па прынцыпе папярэдняга заказу. Жыхары раёна ведаюць аб гэтым, ім падабаюцца нашы свежапрыгатаваныя абеды, да нас заходзяць людзі рознага ўзросту, каб адпачыць, падсілкавацца.
Я не маю права рабіць выснову наконт смаку беларускага абеду, які гатуюць повары ў “Ганненскім па-дворку”, так як пакаштаваць яго не ўдалося. Мне прапанавалі паспрабаваць посны абед: суп бульбяны з грыбамі, смажаную рыбу з бульбай. Развітваючыся, я падзякавала за смачна прыгатаваныя стравы і паабяцала зайсці яшчэ раз, папярэдне зрабіўшы заказ.

Суп са шкваркамі ці клёцкамі

Найперш накіроўваюся ў кафэ “Белый парус” ААТ “ЗэльваТурСэрвіс”. На сталах ільняныя сурвэткі, аздобленыя беларускім арнаментам і сінімі валошкамі. Побач – дзве чырвоныя папкі, на адной з якіх пазначана “Меню беларускай кухні”. Пералік нацыянальных страў суправаджаецца каляровымі фотаздымкамі, а ўкладка – выявамі зэльвенскіх краявідаў.
Заказ, у які ўваходзіць салата “Апетытная”, суп “Сялянскі”, мачанка з блінцамі, афіцыянтка прыносіць праз 7 – 10 хвілін.
– Другі год мы практыкуем дні беларускай кухні, – расказвае загадчыца вытворчасці Алена Хацэнка. – Вы-бралі спецыяльна адзін дзень на тыдні – сераду, распрацавалі тэхналогію прыгатавання страў, уключаных у зборнік “Беларускія стравы”. За гэты час ужо вызначыліся нашы пастаянныя кліенты, сярод якіх нямала зэльвенцаў. Заязджаюць і расіяне, чэхі, палякі.
Алена Іванаўна тлумачыць, што сучасная беларуская кухня – гэта не толькі звыклыя для нас дранікі і смажаная бульба. Гэта больш за дзве сотні страў, прапанаваных аўтарамі названага вышэй зборніка і некалькі дзясяткаў, створаных з улікам мясцовых традыцый.
Фірменная страва кафэ – мачанка, інгрэдыенты якой – свініна і каўбаса дамашняя– тушацца ў спецыяльным сметанковым соусе з часнаком. Падаецца з мучнымі блінцамі, выпечанымі з дражджавога цеста. Сярод першых страў попытам карыстаецца суп бульбяны з мучнымі клёцкамі ці са шкваркамі. Булён рыхтуецца на свініне і зажарваецца салам з цыбуляй, затым некалькі хвілін тушыцца, каб ежа набыла смак і водар падобны таму вясковаму, калі бабулі даставалі чыгунок з печы. Несумненна, любую салату замяняюць квашаная капуста ці салёныя гуркі. Уся гэтая смаката прыблізна бу-дзе каштаваць 40 000 рублёў.
Калі хто і думае, што дранікі можна паесці адзін-два разы, а потым і засумуеш над талеркай, то ў гэтым кафэ пераканаецца ў іншым. Тут аладкі з бульбы не прыядаюцца. Яны падаюцца са смятанай, запякаюцца з мясным фаршам ці грыбамі. Такія блінцы аднойчы палюбіліся жыхарам Расіі, і зараз, праяз-джаючы праз Зэльву, яны не прамінаюць прыдарожнае кафэ.
Без хімічных узмацняльнікаў смаку рыхтуецца “Смажа-ніна па-беларуску”: натуральнае мяса перажарваецца з цыбуляй, падліўка – сакрэт повараў. Беларуская смажанка, якая каштуе крыху больш чым 20 000 руб., прыйшлася па гусце і кошце не толькі зэльвенцам, але і вандроўнікам з Чэхіі і Польшчы.
Звычайна беларускія стравы падаюцца ў гліняных гаршочках, хлебныя і мучныя вырабы – у плеценым з лазы посудзе. Да ежы могуць прапанаваць кампот са свежых ягадаў ці з сухафруктаў.

На любы густ і смак

У рэстаране “Зальвянка” асобнага дня, адведзенага для нацыянальнай кухні, не існуе. Некалькі беларускіх страў уключаюцца ў што-дзённае меню. Рыхтуюцца выключна паводле рэспуб-ліканскага стандарта.
– Адназначна сказаць, што карыстаецца найбольшым попытам, нельга, – заўважае тэхнолаг Вольга Фядосава. – У грамадскім харчаванні, каб задаволіць патрэбы самых розных кліентаў, неабходна прапаноўваць разнастайную ежу, у тым ліку беларускую кухню. Маладыя людзі аддаюць перавагу салатам, жанчыны – ня-тлустым стравам, мужчынам хочацца добра падсілкавацца. Дзеля задавальнення ўсіх запытаў і павелічэння выручкі мы выбралі аптымальны варыянт – стравы перыядычна мяняць. Вось, напрыклад, сёння вы можаце заказаць суп з клёцкамі і шпікам, смажанку “Прыбужскую”, з халодных закусак – салату са свежых памідораў або агуркоў.
Падчас майго візіту ў рэстаран у зале было шмат наведвальнікаў, таму меню прыйшлося вывучаць самастойна. У той дзень, як, дарэчы, і кожны другі, прапаноў-ваўся шырокі выбар страў. Іншымі словамі, на любы густ кліента. На першае гарачае прапаноўвалі вышэй названы суп, капусту з яблыкамі і смятанай. Ад колькасці другіх страў разбягаліся вочы: бабка беларуская, смажаніна са свініны, бі-точкі, аладкі, фаршырованыя мясам. Акрамя таго – 9 найменняў салатаў. Цэны даволі-такі дэмакратычныя: ад
25 000 да 50 000 рублёў. Аддаюць перавагу абедам у рэстаране работнікі ўстаноў, камандзіровачныя, госці пасёлка. Я пацікавілася ў прыезджых людзей, як ім прыйшліся па смаку зэльвенскія дранікі. У адказ пачула толькі станоўчыя водгукі: “Па-дамашняму смачна”.
Вольга Фядосава патлумачыла: беларуская кухня лёгкая і лагодная, бо не мае вострых прыпраў, складаных соусаў. Адначасова – сытная.
Стараюцца ў рэстаране гатаваць і поснае меню. Наведвальнікі застаюцца задаволеныя, адведаўшы супу ці капусты з грыбамі, рыбы з гарнірам ці рыбнай катлеты, аладак з павідлам. Асаблівым попытам зараз карыстаюцца разнастайныя салаты са свежай агародніны, запраўленыя раслінным алеем.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.