На Зэльвеншчыне адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна

Знакавай падзеяй для маладых спецыялістаў 2019 года стала сустрэча з кіраўніцтвам раёна. Але гэта далёка не ўсё, што падрыхтавалі ў гэты дзень для моладзі.

Арганізатары прадыхтавалі насычаную і цікавую праграму: пачынаючы з экскурсіі, афіцыйнай часткі і заканчваючы вечарам ў нефармальнай абстаноўцы.

Святочная праграма пачалася з экскурсіі па раёне. Дэлегацыя маладых спецыялістаў адправілася ў аграгарадок Дзярэчын. Там моладзь наведала Храм Праабражэння Гасподняга, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, мех двор і Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэднюю школу, у прыватнасці вучэбна-вытворчы камбінат на базе школы.

Наступнай часткай насычанай праграмы стала афіцыйная: маладыя спецыялісты сустрэліся з кіраўніцтвам раёна. У зале Дома культуры акрамя моладзі сабраліся кіраўнікі розных сфер: пачынаючы з адукацыі і заканчваючы сельскай гаспадаркай.

Асаблівым момантам на сустрэчы стала ўручэнне першых працоўных кніжак. Такую цэрымонію  арганізавалі ўпершыню сёлета.

Закончылася сустрэча сумесным праглядам фільма ў 3D кіназале і забаўляльнай праграмай.

Падрабязны рэпартаж чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Праца”.

Алена ГАРБАЦЭВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены