На вяршыні “Залатой ліры”

1476 У Гомелі прайшоў IV Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на народных інструментах «Залатая ліра Палесся». У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы. З трыумфальнай перамогай вярнулася з усходняга горада вучаніца Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сямёнчык. У яе скарбонку ўзнагарод дабавіўся Дыплом Лаўрэата II прэміі ў намінацыі “баян-акардэон”. Дамрыстка Аляксандра Тарасевіч стала ўладальніцай Дыплома за ўдзел у конкурсе. Сольная конкурсная праграма 10-гадовай дзяўчынкі з Зэльвы кранула сэрцы членаў журы высокім узроўнем выканання. Старшыня камісіі прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, член саюза кампазітараў Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Сямёнаў, віншуючы Наталлю Сямёнчык, адзначыў, што яна прадэманстравала віртуозную ігру на баяне і заслужана прызнана адной з лепшых сярод дзевяці таленавітых выканаўцаў трэцяга адборачнага тура. Школьніца займаецца ў настаўніка (у адной асобе і бацькі) Аляксандра Сямёнчыка. Яго вучні, сярод якіх і Наталля, не раз перамагалі ў розных конкурсах. “Наш калектыў цэніць высокія педагагічныя здольнасці Аляксандра Баля-слававіча, – гаворыць дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Вольга Генюш. – Ён поўнасцю аддаецца сваёй справе. Доказам стараннай штодзённай працы творчага тандэма настаўніка і вучня служаць удалыя выступленні баяністаў і паступленні ў Гродзенскі музычны каледж”. Сваю дачку Аляксандр Сямёнчык лічыць вельмі стараннай вучаніцай. Дзяўчынцы ўласціва вялікае жаданне займацца любімым заняткам. Акрамя таго, Наташа ўмее трымаць свае хваляванне і эмоцыі пад кантролем. А гэта немалаважна для артыста, як пачынаючага, так і прафесійнага. Што датычыцца ўдалага выступлення ў конкурсе такога маштабу, Аляксандр Баляслававіч не разлічваў, што змогуць дабіцца трыумфу. Jpeg – Сам па сабе Міжнародны конкурс “Залатая ліра Палесся” – адзін са складанейшых, – раскрывае нам музычныя нюансы настаўнік. – Ён, у адрозненне ад іншых, праводзіцца ў тры туры. На першы, які адбыўся ў канцы мая, неабходна было прадаставіць відэазапіс выканання прэтэндэнткай абавязковай праграмы. Мы падрыхтавалі з Наталляй сюіту В.Глубачэнкі “Пазнаёмімся”. Умовамі другога тура, які праходзіў ужо непасрэдна ў Гомелі, было таксама выкананне абавязковай праграмы. На суд журы прадаставілі два творы. Санаціна І.Яшкевіча і “Кадрыль” Б.Корнева аказаліся шчаслівымі. І Наталля – у ліку пераможцаў. У педагагічнай практыцы мае вучні ўдзел у гэтым конкурсе прынялі ўпершыню. І вельмі прыемна, што дасягнулі такога ўзроўню. Каб раскрыць праз музыку складаны характар персанажаў рускай народнай казкі “По щучьему велению” (менавіта сюіта Я. Дзярбенкі прагучала ў трэцім туры), дзяўчынцы спатрэбіўся не адзін дзень падрыхтоўкі. Вольны час летніх канікул выкарыстоўваўся на развучванне твора. Штодзённымі заняткамі па 2 – 3 гадзіны матэрыял “замацоўваўся”. На гомельскай сцэне прый-шлося спаборнічаць з баяністамі з Беларусі, Расіі і Літвы. Наташа цвёрда настроіла сябе дастойна паказаць журы і гледачам тое, над чым дасканала працавала пэўны адрэзак часу. Баян “Zonta”, які практычна напярэдадні конкурсу набыла школа мастацтваў, дапамог ажыццявіць задуманае. У выніку – Дыплом Лаўрэата II прэміі дастаўся прадстаўніцы з Зэльвы (да гэтага часу невядомага іншым удзельнікам населенага пункта). Юная музыкант ужо паспела паўдзельнічаць у двух абласных конкурсах “Іграй, мой баян” (у 8 гадоў прывезла Дыплом трэцяй ступені, у 9 – другой), рэгіянальным “Радуга надежд”, рэспубліканскім “Львенок”, I міжнародным “Палескі агеньчык”. У ліку ўзнагарод – лаўрэацкія Дыпломы II ступені. У планах – прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе імя Жыновіча. Выдатны педагог, таленавіты баяніст Аляксандр Сямёнчык кожны год адпраўляе сваіх здольных вучняў на конкурсы маладых выканаўцаў на народных інструментах. Гэты год увойдзе ў гісторыю дзіцячай школы мастацтваў тым, што Наталля Сямёнчык сваім выдатным выступленнем уразіла журы, якое вылучыла баяністку як лепшую не толькі ў вобласці, але і рэспубліцы. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.