На пытанні навучэнцаў адказаў сенатар

У фармаце адкрытага дыялогу прайшлі сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара Лісковіча з навучэнцамі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскай вобласці.

— Падчас правядзення дыялогавых пляцовак я вырашыў наведаць кале­джы, паслухаць навучэнцаў і хачу адзна­чыць, што тут вельмі пазітыўныя, выхаваныя маладыя людзі, якія лю­бяць нашу краіну, ведаюць яе гісторыю, сімволіку і любяць прафесіі, якімі авалод­ваюць, — адзначыў Віктар Лісковіч. — Для іх створаны добрыя ўмовы для вучобы, побыту, адпачынку. Адно толькі многія падкрэслівалі, што недастаткова такіх сустрэч з людзьмі, якія дасягнулі пэўных вышынь у прафесіі, грамадскім жыцці. Тут як ніколі актуальная тэма Школы актыўнага грамадзяніна, у рамках якой і неабходна праводзіць сустрэчы, цікавыя навучэнцам.

— На сустрэчах з навучэнцамі каледжаў я не ўбачыў ні аднаго безыніцыятыўнага маладога чалавека. Але дарослыя павінны разумець, што актыўная грамадзянская пазіцыя мола­дзі залежыць ад нас, перш-наперш мы павінны дапамагчы ім, а потым ужо чакаць ад іх аддачы. Узаемадзеянне моладзі і настаўнікаў дапаможа выхаваць сапраўдных патрыётаў нашай краіны, — падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Вам может быть интересно

Комментарии отключены