На прамую тэлефонную лінію, якую ў мінулую суботу правёў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, паступіла два звароты.

IMG_3887

Жыхара вёскі Чырвонае Сяло турбаваў нязручны расклад работы мясцовага магазіна. Мужчына звярнуўся да прадстаўніка мясцовай вертыкалі з просьбай паспрыяць у вырашэнні гэтага пытання. Валянцін Міхайлавіч даў даручэнне дырэктару Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Таісе Жалкоўскай сустрэцца з вяскоўцамі і, улічваючы іх меркаванні, распрацаваць зручны графік работы гандлёвага аб’екта.

Уважліва Валянцін Семяняка аднёсся і да наступнага званка. Жыхарка гарадскога пасёлка прасіла аказаць дапамогу зэльвенцу з катэгорыі дзяцей-сірот. Нізкая заработная плата не дае яму магчымасці забяспечыць самыя неабходныя патрэбы. Намеснік старшыні райвыканкама запэўніў жанчыну, што падрабязней у дадзенай сітуацыі разбярэцца сацыяльная служба.

Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.