На потоке — «второй хлеб»

На потоке - "второй хлеб"

Вытворчасцю “другога хлеба” ў гаспадарцы займаюцца сур’ёзна – вырошчваюць на плошчы 100 гектараў. Сёлета да ўборкі бульбы прыступілі 4 верасня. Каб актывізаваць тэмпы, яшчэ летась набылі бульбаўборачны камбайн “ККБ-2” вытворчасці прадпрыемства “Лідаагра-праммаш”.  

Разам з галоўным аграномам Мі-калаем Бяляўскім вырашылі аб’ехаць “бульбяныя” аб’екты. Першы – тэры-торыя збожжасушыльнага комплексу в.Кліма-вічы. Тут займаюцца пераборкай новага ўра-джаю настаўнікі і тэхнічныя работнікі СШ №3 г.п.Зэльва, Міжэрыцкага і Дзярэчынскага дз/с-СШ. Работа кіпіць, ніхто не сядзіць без справы. Адразу за вёскай – бульбяное поле, на якім па накіраванні раённага цэнтра занятасці ўжо каторы дзень працуе брыгада з 9 чалавек. Па словах Ніны Пачабыт, якая здзяйсняе агульнае кіраўніцтва брыгадай, людзі прыехалі сюды не час бавіць, а працаваць і зарабляць грошы. Так што перапынкі ў рабоце робяць толькі на абед. Каб забяспечыць брыгаду пастаянным фронтам работ, Сяргей Карэнка раніцай выязджае на трактары з капалкай на бульбяное поле і выгорвае патрэбную колькасць плошчаў. Механізатар Віктар Марчук, вадзіцелі Валерый Прыткоў і Уладзі-мір Кандрацік своечасова пастаўляюць тэхніку пад пагрузку.

Асноўная нагрузка на ўборцы кладзецца на механізатара Сяргея Качука. На трактары МТЗ у шчэпцы з новым бульбаўборачным камбайнам ён заўсёды якасна выкопвае клубні. Дапамагае яму брыгада наёмных паляводаў у складзе чатырох чалавек, якія тут жа аддзяляюць ад бульбы каменне і смецце. Сабраны ўраджай да месца пераборкі дастаўляюць вадзіцелі Міхаіл Кароль і Юрый Януль.  

Агульнымі намаганнямі пры ўраджайнасці 203 ц/га з 8 гектараў накапана 365 тон. 

Частка ўраджаю адразу рэалізоўваецца пакупнікам, якія прыязджаюць у гаспадарку з розных рэгіёнаў краіны. Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, вырасла і цана на бульбу, што, па падліках эканамічнай службы, нядрэнна адаб’ецца на прыбытку. 

Памяшканне новага бульбасховішча, уведзенае сёлета ў дзеянне, разлічана на паўтары тысячы тон, ужо гатова да прыёму бульбы, будаўніцтва другога такога ж – у стадыі завяршэння. Іх наяўнасць дазволіць больш якасна захоўваць ураджай для яго далейшай рэалізацыі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.