На мастер-класс по резьбе по дереву приглашает Михаил Гринцевич

Изображение 026 (2) Пастаяннымі ўдзельнікамі Ганненскага кірмашу, шматлікіх раённых свят, выстаў, конкурсаў з’яўляюцца работнікі Дзярэчынскага дома рамёстваў. Установа функцыянуе пяты год і аб’ядноўвае ў сваім калектыве таленавітых майстроў, якія працуюць па асноўных напрамках народнай творчасці: саломапляценні, кераміцы, разьбе па дрэве, вышыўцы, ткацтве і многіх іншых. Па словах дырэктара ўстановы Алы Сідорык, іх дзейнасць накіравана на падтрымку традыцыйнага народнага мастацтва, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і дарослых, далучэнне да беларускай культуры і народнай творчасці, арганізацыю пераемнасці традыцый. Як могуць пераканацца прысутныя на кірмашы, майстар-класы, якія даюць педагогі ўстановы, заўсёды карыстаюцца ў зэльвенцаў вялікай папулярнасцю. Так, узяць урок па разьбе па дрэве можна ў Міхаіла Грынцэвіча, кіраўніка гуртка “Драўляныя таямніцы” Дома рамёстваў (на здымку). Разьбой Міхаіл займаецца больш за 20 гадоў: спачатку гэта было хобі, якое пазней стала прафесіяй.Сярод работ майстра як невялічкія сувеніры, шыльды, маленькія шкатулачкі, так і мэбля, а таксама велічныя скульптуры. Адна з іх – “Змяіны цар” – упрыгожве цэнтральны сквер у Зэльве і была створана падчас пленэра рэзчыкаў у 2013 годзе. – Працую я ў розных стылях, імкнуся асвойваць новыя тэхнікі, – расказвае майстар. – Камусьці разьба па дрэве здаецца складаным рамяством. Аднак гэта не зусім так. Паспрабуйце – не пашкадуеце! – рэзюмаваў творца. Што ж, варта прыняць запрашэнне. Дзіяна БЕБЕХ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.