Молодым и многодетным — государственная поддержка

На пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны разгледжаны пытанні падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Упор – на нараджэнне другога дзіцяці

Як адзначыла начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч, нягледзячы на значнае павелічэнне фінансавай падтрымкі сем’яў з дзецьмі, маладыя сем’і па-ранейшаму арыентаваны на нараджэнне аднаго дзіцяці або адкладаюць нараджэнне другога дзіцяці на больш позні тэрмін. На думку спецыяліста, сёння захады падтрымкі маладых сем’яў і жанчын, якія прымаюць рашэнне нарадзіць і выгадаваць дзіця, павінны быць накіраваны перш за ўсё на стымуляванне з’яўлення другога дзіцяці. “Прычым гэтыя захады павінны знаходзіцца не толькі ў плоскасці рашэнняў кіраўніка дзяржавы, урада, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання  – патрэбны новыя падыходы на рэгіянальным узроўні”, – упэўнена Вера Лабковіч.

Доля расходаў на выплату дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, складае ў Беларусі 1% ВУП. Па выніках 2012 года сумарны каэфіцыент нара-джальнасці склаў 1,62,  у 2011 го-дзе – 1,51, у 2010-м – 1,49 (для ўзнаўлення насельніцтва ён павінен быць на ўзроўні 2,1).

У цэлым, каб сістэма дзіцячых дапамог працавала эфектыўна, трэба, каб бацькі мелі годную заработную плату, лічыць начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацабароны. Асноўныя сродкі на ўтрыманне і выхаванне дзяцей бацькі павінны атрымліваць у выглядзе аплаты за працу, а не ў выглядзе дапамог. Гэта ўзмацняе матывацыю да працы і не правакуе ўтрыманства, упэўнена спецыяліст.

У краіне павінен з’явіцца патранат маладых сем’яў

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна лічыць мэтазгодным акумуляваць усе захады і ініцыятывы, якія распрацаваны ў асобных рэгіёнах, сістэматызаваць іх і накіраваць у якасці рэкамендацый для ўсіх астатніх рэгіёнаў. Пры гэтым, па словах Марыяны Шчоткінай, у першую чаргу гэтыя ініцыятывы павінны датычыцца пад-трымкі сем’яў пры нараджэнні другога дзіцяці, шматдзетных, а таксама сем’яў з дзецьмі-інвалідамі і сем’яў інвалідаў з дзецьмі – як дадатак да захадаў, якія прымаюцца на дзяржаўным узроўні.

Акрамя таго, лічыць міністр, у краіне павінен быць створаны патранат маладых сем’яў. Яны павінны мець магчымасць звярнуцца да спецыялістаў па дапамогу і кваліфікаваную параду па пытаннях арганізацыі побыту, псіхалогіі сямейных адносін, выхавання дзяцей, вырашэнні шлюбных канфліктаў і інш. І перш за ўсё тут павінен быць задзейнічаны патэнцыял спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і гарадскіх цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.