Міністэрства культуры надзяліла статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці элементы стравы з таркаванай бульбы

13 мая 2022 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны адлюстроўвае багатую, яскравую, самабытную народную спадчыну, звязаную з асаблівасцямі харчавання.

Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі дранікі, бульбяныя бліны Іўеўшчыны і Лідчыны, банды на дубовых лісцях з аг. Юбілейны Ваўкавыскага раёна, бульбяную бабку з аг. Адэльск Гродзенскага раёна.

Гастранамічны турызм у нашай краіне перш за ўсё асацыіруецца з дранікамі і іншымі стравамі з бульбы. Паўсвету даказвае, што дранікі – іх нацыянальная страва. Аднак сапраўды нацыянальнай стравай дранікі сталі менавіта ў Беларусі.

grodnonews.by

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены