Механізатар – і прафесія, і прызванне

1444 Ёсць такая прафесія – праца на зямлі. І ўзрост не мае значэння: малады ты ці сталы. Галоўнае – з павагай адносіцца да зямлі, тады і ад-плаціць яна шчодрым ураджаем. Калі зразумеў гэта, будзеш сапраўдным земляробам. Добра ўсвядоміў гэтую простую ісціну механізатар СВК “Бародзічы” Анатолій Вікторка. Як пацвярджэнне таму – яго імя называюць сярод лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Кіруе трактарам Анатолій Фаміч каля трох дзясяткаў гадоў. Зараз успамінае, што да тэхнікі цягнуўся з дзяцінства – як і для большасці равеснікаў, яму было за шчасце пракаціцца на трактары ці грузавіку. А калі яшчэ добры вадзіцель дазволіць крыху па- руліць – аб гэтым наогул можна было толькі марыць. Юнак вырашыў зрабіць мару рэчаіснасцю – праз некалькі гадоў ужо працаваў у калгасе вадзіцелем. Затым была армія: Калінінград-ская вобласць і два гады службы ў ракетных войсках. Пасля дэмабілізацыі салдацкую гімнасцёрку змяніў на працоўную спяцоўку. Уладкаваўся ў мясцовы калгас імя Леніна і застаўся тут на ўсё жыццё. Стварыў сям’ю: разам з жонкай Аксанай выхавалі шасцярых дзяцей. Для мнагадзетнай сям’і дзяржава выдзеліла кватэру. Так склаліся абставіны, што з аўтамабіля Анатолію прыйшлося перасесці на трактар. Механізатарам ён працуе і сёння. – Што ўваходзіць у мае абавязкі? Ды нічога асаблівага і звышнатуральнага: ворыва, сяўба, жніво… Гэта доўга тлумачыць, лепш адзін раз убачыць, – гаворыць Анатолій Фаміч. – Скажу толькі, што работы хапае. Але нічога мяняць не хачу. Шчыра кажучы, і думкі такой не ўзнікала. А навошта нешта змяняць, шукаць лепшага? Лёгкага хлеба нідзе не бывае. Мяне тут усё задавальняе, абавязкі свае добра ведаю, а калі ведаеш сваю работу, ніякіх цяжкасцей, па-мойму, узнікаць не павінна. Прыйшоў – і працуй на здароўе. Працоўны дзень у Вікторкі, як і ў кожнага механізатара, часцей за ўсё ненарміраваны. Але на ўсе гэтыя нюансы мужчына глядзіць з аптымізмам – трэба, значыць трэба. Нездарма старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Засценчык гаворыць аб ім толькі добрае: “Анатолій Вікторка ў нашай гаспадарцы – работнік на вагу золата. Умее працаваць на ўсіх відах тэхнікі. Свой багаты вопыт за сямю пячаткамі не трымае і гатовы падзяліцца ім з моладдзю”. Аднак не работай адзінай… Дома Анатолій таксама руплівы і старанны гаспадар. І ў сямейным жыцці ўсё ладзіцца. Дочкі Ірына, Марына і сын Васілій ужо стварылі свае сем’і. Хутка вернецца з арміі сын Іван. Яўгеній і Анатолій – яшчэ школьнікі. …Заўтра наступіць ранак. Анатолій Вікторка зноў звыкла кране трактар з месца. Механізатара чакае поле: трэба спяшацца, пакуль стаіць добрае надвор’е, узараць як мага больш глебы пад ураджай будучага года. Віктар МАКОЎСКІ.

Праўленне і прафкам СВК “Бародзічы” сардэчна віншуюць працаўнікоў і ветэранаў гаспадаркі з прафесійным святам! Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК – выдатная нагода падзякаваць усім вам за добрасумленную працу, якая ўносіць годны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна. Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, апты-мізму, невычэрпнай жыццёвай энергіі і ажыццяўлення намечаных планаў.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.