Машынны двор – вітрына гаспадаркі

1509 Восеньскія клопаты аграрыяў завершаны, але работы ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі не спыняюцца. Зараз усе намаганні сканцэнтраваны на тым, каб завяршыць пастаноўку сельскагаспадарчай тэхнікі на захоўванне ў зімовых умовах. Штогод у раёне праводзіцца агляд добраўпарадкавання машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгаспрадпрыемстваў да работы ў зімовых умовах. Дзве групы, у склад якіх увайшлі кіраўнікі і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, а таксама спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, выехалі ў гаспадаркі раёна. У час аб’езду звярталася ўвага на стварэнне ў рамонтных майстэрнях неабходных умоў для працы і адпачынку, добра-ўпарадкаванне тэрыторый машынных двароў, пастаноўку тэхнікі на зімовае захоўванне, абуладкаванне пляцовак для складзіравання металалому і адпрацаваных шын. 1508 Як заўсёды, адказна да справы падышлі ў СВК “Сынкавічы”. Тэрыторыі ўсіх трох машынных двароў добраўпарадкаваны. Кожны з іх абазначаны шыльдай і схемай. Якасна праведзены работы па пастаноўцы тэхнікі на захоўванне. Усе механізмы апрацаваны супраць карозіі, гідраўліка загерметызавана. Збожжа- і кормаўборачныя камбайны, прэс-падборшчыкі, граблі-валкаўтваральнікі пастаўлены ў ангары. Для прычапных і глебаапрацоўчых агрэгатаў вызначаны спецыяльныя пляцоўкі. 1511 Рамонтныя майстэрні таксама падрыхтаваны да работы ў зімовых умовах. Рабочыя зоны ацяпляюцца з дапамогай генератараў, пастаянна ёсць гарачая вада. Многія механізатары цяпер заняты бягучым рамонтам тэхнікі. Ні ў кога не ўзнікла сумненняў, што веснавыя палявыя работы ў гэтай гаспадарцы пройдуць якасна і ў вызначаныя агратэхнічныя тэрміны. Добрасумленна аднесліся да падрыхтоўкі машынных двароў і пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне ў філіяле “Князева”, СВК “Бародзічы”, “Галынка” і “Караліно”. Аднак у некаторых гаспадарках не абышлося без заўваг. Найбольш іх было ў СВК “Міжэрычы”. Тут не акуратна ачышчаны збожжаўборачныя камбайны, якія захоўваюцца ў ангары сельгасхіміі. Меха-нізмы апрацаваны супраць карозіі і гідраўліка загерметызавана толькі выбарачна. Адсутнічае парадак на пляцоўках для захоўвання тэхнікі, не добраўпарадкавана тэрыторыя запраўкі. Членамі агляднай камісіі адзначаліся і станоўчыя моманты: на тэрыторыі машыннага двара знесены будынак старой кацельні, прымаюцца канкрэтныя захады па стварэнні належных умоў працы і адпачынку ў рамонтнай майстэрні (устаноўлены цеплагенератар на мясцовых відах паліва, вядуцца работы па стварэнні памяшкання для прыёму ежы). 1510 У суседняй гаспадарцы – СГФ “Дабраселецкі” – на машынных дварах вв. Ру-дзевічы і Манцякі акрамя таго, што не было шыльд, іншых недахопаў не выяўлена. А вось на цэнтральным мехдвары в. Цягле-вічы праблем хапае. Камбайны на захоўванне пастаўлены згодна з патрабаваннямі. Затое ўся астатняя тэхніка не размежавана па відах і марках. Машыны і агрэгаты, якія не эксплуатуюцца ўжо шмат гадоў, не пастаўлены на вызначаныя пляцоўкі. На машынным двары в.Славацічы пытанняў з добраўпарадкаваннем тэрыторыі і пастаноўкай тэхнікі на захоўванне не ўзнікла. Аднак уражанне сапсавалі незабетанаваная пляцоўка для мыцця сельгасмашын, неадрамантаваныя дзверы ў майстэрні, дзе не ацяпляюцца рабочыя зоны. Пры падвядзенні вынікаў агляду першы намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Грэцкі адзначыў, што за час, які прайшоў пасля папярэдняй праверкі, становішча спраў кардынальна змянілася. Праведзена значная работа па дэфектоўцы машын і механізмаў, якія падлягаюць рамонту, здачы вузлоў і агрэгатаў у рамонт. У большасці гаспадарак шмат зроблена ў плане падрыхтоўкі рамонтных майстэрняў да работы ў зімовых умовах: наладжана ацяпленне, абуладкаваны санітарна-бытавыя памяшканні, створаны ўмовы для бяспечнай эксплуатацыі станкоў і абсталявання. Галоўны інжынер упраўлення сель-скай гаспадаркі і харчавання Леанід Маўчун і начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Яўгеній Земба асаблівую ўвагу звярнулі на неабходнасць падтрымання парадку на машынных дварах і бяспечную эксплуатацыю машынна-трактарных паркаў. Вызначаны канкрэтныя тэрміны для ліквідацыі недапрацовак. Сумесным рашэннем калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і прэ-зідыума райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па выніках агляду першае месца прысуджана СВК “Сынкавічы”, другое – філіялу “Князева”, трэцяе – СВК “Бародзічы”. Прызёры ўзнагароджаны ганаровымі граматамі райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Праўленням СВК “Сынкавічы”, “Бародзічы” і дырэкцыі ТАА “Агракам-бінат “Скідзельскі” рэкамендавана прэміраваць кіраўнікоў гаспадарак, галоўных інжынераў і загадчыкаў машынных двароў згодна з умовамі правядзення агляду. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.