Маленькі знак увагі – вялікая справа

1705 Дзейнасць членаў савета музея “Светач” СШ №3 не абмяжоўваецца сценамі музейных пакояў. Актывісты з радасцю сустракаюцца з тымі, хто ствараў для іх гісторыю. І не толькі з нагоды дзяржаўных свят. Чарговы дзень нараджэння ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грама-дзянін г.п. Зэльва Уладзімір Кашуткін сустрэў у кампаніі юных гісторыкаў-краязнаўцаў (на здымку). Уладзімір Зіноўевіч – чалавек з багатым жыццёвым вопытам, цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Слухаць такога суразмоўцу для дзяцей – вялікі гонар. Як і збіраць “асабовую справу” ветэрана – фотаздымкі, газетныя артыкулы, паштоўкі, звязаныя з яго лёсам. У знак удзячнасці Уладзімір Кашуткін па-бацькоўску цёпла і сардэчна павіншаваў вучняў і педагагічны калектыў школы з навагоднімі святамі. Пажадаў усім здароўя, паспяховай вучобы, наказаў годна сустрэць 70-годдзе Перамогі. Мы выканаем наказ, бо інакш не ўмеем. Ірына ЛЕГЕЗА, член савета музея, вучаніца 11 “Б” класа.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.