Мацярынская доблесць

1708 Мнагадзетная маці Ларыса Лукашэвіч (на здымку) Указам Прэзідэнта адзначана ганаровай узнагародай – ордэнам Маці. Шчаслівая маці-гераіня разам з мужам Юрыем жывуць у Зэльве і выхоўваюць ажно шасцёра дзяцей: чатырох дзяўчынак і двух хлопчыкаў. Старэйшай – 19, самай маленькай – паўтары гады. Як лічыць Ларыса Мікалаеўна, палова ўзнагароды належыць мужу. Ён, як сапраўдны мужчына, адказвае за вялікую сям’ю, забяспечвае яе дабрабыт. Менавіта дзякуючы яму жонка можа столькі ўвагі аддаваць дзецям. Спытала ў маці, у чым яна бачыць жаночае шчасце. І вось што пачула ў адказ: – Чым больш дзяцей – тым больш шчасця. Ды і ўвогуле з гадамі, калі ўжо расстаўлены ўсе прыярытэты – ёсць дом, усё неабходнае ў ім, работа – зусім па-іншаму адчуваеш радасць мацярынства. З узростам прыходзіць цярпенне, памнажаецца любоў. Наогул, быць мнагадзетнай маці – вялікая праца і адказнасць, але і бязмежная радасць. Ірына МІКЛАШЭВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.