Лучше один раз увидеть

 Лучше один раз увидеть

Вучні 9-х класаў СШ №2 г.п.Зэльва да выбару будучай прафесіі ставяцца сур’ёзна. Прытрымліваючыся вядомай ісціны: лепш адзін раз убачыць, чым некалькі разоў пачуць, вырашылі на вясенніх канікулах наведаць навучальныя ўстановы г. Слоніма, у прыватнасці, політэхнічны прафесійны ліцэй і прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці.

Каб трапіць у Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй, не трэба доўга блукаць. Амаль адразу на ўездзе ў горад, з левага боку, узвышаецца шматпавярховы будынак установы, побач з якім і інтэрнат для навучэнцаў, што вельмі зручна. У час экскурсіі па ліцэі школьнікі пабывалі ў аўдыторыях, дзе рыхтуюць спецыялістаў швейнай вытворчасці, гандлёвай справы, грамадскага харчавання. Наведалі майстэрню, у якой пад кіраўніцтвам кампетэнтных педагогаў юнакі і дзяўчаты спасцігаюць асаблівасці цырульнай справы, дэкаратыўнай касметыкі. Мы мелі магчымасць убачыць, як навучэнцы старэйшых курсаў на практыцы авалодваюць гэтымі прафесіямі. Дарэчы, кожны жадаючы можа наведаць цырульню пры навучальнай установе. Кошт паслуг тут намнога ніжэйшы, а якасць ні ў якім разе ні горшая.

Карыстаецца попытам і прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці: план прыёму выконваецца штогод на 100%. Ва ўстанове створана добрая база для авалодвання такімі прафесіямі, як  вадзіцель катэгорыі С, трактарыст-машыніст, слесар па рамонце аўтамабіляў і сельскагаспадарчай тэхнікі, электрагаза-зваршчык, маляр, штукатур (для дзяцей з асаб-лівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Школьнікі наведалі станцыю тэхнічнага абслугоўвання, механізаваны двор, майстэрні, аўтатрактарадром. Даведаліся, што на базе каледжа праводзяцца абласныя і рэспубліканскія конкурсы прафесійнага майстэрства, на якіх навучэнцы пастаянна займаюць прызавыя месцы. Асаблівую ўвагу звярнулі на кабінет інфармацыйных тэхналогій з сучасным камп’ютарным забеспячэннем. 

Вялікае значэнне ва ўстановах надаецца арганізацыі вольнага часу навучэнцаў. У каледжы і ліцэі працуюць спартыўныя секцыі. Ёсць магчымасць развіваць свае творчыя здольнасці ў гуртках рознай накіраванасці: лозапляцення, сольных спеваў, танцаў. Сацыяльна-бытавыя па-трэбы забяспечваюць сталовая, інтэрнат, клуб, бібліятэка з чытальнай залай, спартыўныя залы і стадыён.

Школьнікі з цікавасцю слухалі выкладчыкаў навучальных устаноў, задавалі пытанні аб асаблівасцях паступлення і ўмовах пражывання. І, думаецца, сталі на некалькі крокаў бліжэй да асэнсаванага выбару прафесіі. 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.