Леанід Ган, Уладзімір Мазго, Уладзімір Клубовіч і яшчэ больш чым 20 асоб: фотагалерэя знакамітых землякоў адкрылася ў Зэльве
Сёння, у дзень святкавання 760-гадовага юбілею Зэльвы, у цэнтральным скверы дзейнічае фотагалерэя “Алея землякоў”.

З фатаграфічных партрэтаў глядзяць таленавітыя спартсмены і медыкі, журналісты і музыканты, літаратары і дызайнеры… Няма, напэўна, ні адной прафесіі, у якой бы ні праславіліся зэльвенцы.

Ганаровае месца ў фотагалерэі займаюць землякі-навукоўцы Уладзімір Клубовіч, Людміла Варанчыхіна, Віталій Дземіраў, Андрэй Свістун. А таксама такія дзеячы культуры, як Віктар Маркаў, Уладзімір Мазго, Міхаіл Інькоў.

Аляксандр Януль, Дзмітрый Хворык, Андрэй Шчамялёў, Віктар Прэдка праславілі сябе ў медыцынскай галіне, Аляксей Шышко – у сферы дызайну.

Шануюць мясцовыя жыхары ўклад у развіццё раёна Уладзіміра Кашуткіна, удастоенага вышэйшай узнагароды Зэльвенскага раёна – звання “Ганаровы грамадзянін”. Сярод знакамітых людзей і наш калега – экс-рэдактар газеты “Праца” Міхаіл Кузняцоў.

Чатыры чалавекі – Аляксей Галавач, Вольга Генюш, Клаўдзія Крэчка, Канстанцін Бердніковіч – за самаадданую працу ўдастоены звання “Чалавек года Гродзеншчыны”. Прозвішчы Міхаіла Кулікова і Віктара Будрэвіча занесены ў раённую Кнігу Славы.
На экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі землякоў-спартсменаў Станіслава Путрэшы, Дзмітрыя Агародніка і Наталлі Саўчанкі.

У фотагалерэі партрэты прадстаўнікоў сталага і маладога пакаленняў. Так, побач з вядомым на ўсю рэспубліку заслужаным трэнерам Леанідам Ганам партрэт 29-гадовага трэйлермейкера Вадзіма Худабца.
Па словах арганізатараў праекта, работнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, фотагалерэя знакамітых землякоў – сведчанне таго, што зэльвенцы памятаюць гісторыю свайго краю.

– Я бязмежна шчаслівы быць сёння сярод вас, дарагія мае землякі, – адзначыў герой адной з экспазіцый паэт-песеннік ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна Уладзімір Мазго, які прыехаў на свята. – У Зэльвеншчыны багатая гісторыя, шмат слаўных традыцый, таленавітых і працавітых людзей. Якімі б розымі мы ні былі, як бы ні складваліся нашы лёсы, усіх нас аб’ядноўвае любоў да нашага агульнага дома, клопаты пра яго развіццё. Жадаю нашаму любімаму пасёлку далейшага росквіту, а вам, дарагія зэльвенцы, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. З юбілеем, шаноўныя землякі!
Роскошный проект. С интересом посмотрела.
Никогда не искала кумиров среди звёзд и т.д. Вот они наши герои!!!
Проект по делу. Наблюдала, как галереей интересовались люди разных возрастов.
Смотрю на портреты — и гордость берет, что среди моих земляков такие уважаемые люди.