Версия для слабовидящих

Урачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар" 19 ліпеня ў Віцебску

Просмотры: 512

Урачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар" 19 ліпеня ў Віцебску

На ўрачыстым закрыцці XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" вырашыцца галоўная інтрыга конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Якія яшчэ мерапрыемствы сёння чакаюць жыхароў і гасцей абласнога цэнтра, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дырэкцыі фестывалю.


 

У 20.30 пройдзе ўрачыстае закрыццё фестывалю, на гала-канцэрце ў Летнім амфітэатры выступяць удзельнікі XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Прэтэндэнты выканаюць славянскі хіт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. Другі тур дапаможа выявіць пераможцу і вырашыць інтрыгу першага конкурснага дня, у якім аднолькавыя балы атрымалі прадстаўніцы Казахстана і Італіі.

З сольнымі канцэртамі ў 14.00 выступяць зоркі расійскай эстрады: у канцэртнай зале "Віцебск" гледачы пачуюць Аляксандра Малініна, а ў абласной філармоніі - Дзмітрыя Малікава. У 20.00 у КЗ "Віцебск" пройдзе сольнік Ірыны Круг.

Завершыцца і "Лялечны квартал". У 11.00 і 13.00 спектакль "Казкі Паднябеснай" прадставіць Белгарадскі тэатр лялек, а фінальным спектаклем будзе пастаноўка Беларускага тэатра "Лялька" ў 19.00. Віцебскія лялечнікі пакажуць "Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех".

З 12.00 на плошчы Перамогі будуць праходзіць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі МУС "За бяспеку - разам!". Тут разыграюць каштоўныя прызы, адзін з якіх - горны веласіпед.

У кінапраграме фестывалю гледачоў чакае анімацыйны фільм "Песня Сірын", які можна паглядзець у "Доме кіно" ў 12.00.

У комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай арміі пройдзе фестываль фарбаў "Белхолі", з 14.00 там чакаюць аматараў яркага шоу.

У 14.30 на спортпляцоўцы каля Летняга амфітэатра адбудуцца спаборніцтвы па сілавым экстрыме "Славянскі дух".

У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа ў 18.00 публіцы прадставяць спектакль "Мамачка" Дзяржаўнага драмтэатра на Васільеўскім з Санкт-Пецярбурга.

БЕЛТА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке! 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...