Версия для слабовидящих

Янку Купалу 144! Вечны класік і акцыя “Чытаем Купалу разам”

Просмотры: 109

Янку Купалу 144! Вечны класік і акцыя “Чытаем Купалу разам”

Сёмага ліпеня нарадзіўся геній беларускай літаратуры Янка Купала. Купалаўскі ўніверсітэт горда носіць яго імя з 1957 года і ўжо дзясяты раз ладзіць акцыю “Чытаем Купалу разам”.

Янку Купалу 144! Вечны класік і акцыя “Чытаем Купалу разам”

 Юбілей акцыі традыцыйна прайшоў ля помніка паэту каля галоўнага корпуса ўніверсітэта на вуліцы Ажэшка. Што адбывалася на сустрэчы аматараў купалаўскай паэзіі? Чаму Янка Купала адзін з найважнейшых паэтаў беларускай літаратуры? Давайце разбірацца!
 
Урачыстае мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка Янку Купале. Дзясяткі руж былі пакладзены ля бюста пісьменніка, а над ім, па класіке, надпіс:

“Мілая моладзь, слаўная моладзь,
Нашай бязмежнай краіны!
Горы і мора можаш ты здолець,
Сэрцам расплавіць ільдзіны.”
Янка Купала

Гэтыя словы шчыра і дакладна апісваюць будучыню нашай краіны, яе апантаны розум і здольнасць абыходзіць усе перашкоды. І вось маладыя і зацікаўленыя студэнты стаяць ля помніка ў прыгожых вышыванках, сукенках і кашулях.

Прыняць удзел у чытанні вершаў мог любы з назіральнікаў імпрэзы. Абраныя купалаўскія вершы чыталі як студэнты, так і дарослыя, дачынілася да мерапрыемства і малодшае пакаленне – школьнікі. Сярод прачытаных і спетых песень на вершы Купалы былі знакамітыя “Жалейка” і “Спадчына”, аднак падлічыць, колькі любасці і павагі было аддана пісьменніку – цяжка!

photo_2026-07-07_17-29-44.jpg

photo_2026-07-07_17-29-46.jpg

Прапусціць такое мерапрыемства не магла і рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Важнасць акцыі яна каментуе так:

 – Акцыя “Чытаем Купалу разам” – гэта традыцыйнае мерапрыемства ў Купалаўскім універсітэце. Хто як не Купалаўскі ўніверсітэт павінен ушаноўваць і ўслаўляць імя песняра нашай беларускай зямлі? Хачу адзначыць, што імя Янкі Купалы двойчы прысвойвалася нашай навучальнай установе, спачатку як педагагічнаму інстытуту. Потым, калі ў 1978 годзе інстытут стаў універсітэтам, імя Янкі Купалы не перайшло да нас аўтаматычна, і яшчэ дзесяць гадоў пакаленні студэнтаў і супрацоўнікаў змагаліся за гэтае званне, каб у 1988 годзе стаць універсітэтам імя Янкі Купалы.

photo_2026-07-07_17-29-47.jpg

Сёння мы жадаем, каб кожны, хто прыме ўдзел у акцыі, сэрцам адчуў тыя словы, якія да нас данасіў Янка Купала. Каб гэтыя словы былі не проста тым, што напісалі і перадалі нам, а былі сувяззю паміж пакаленнямі.

Янка Купала здолеў перадаць душу ўсяго беларускага народа, усіх, хто жыў тады, праз 50 гадоў і сёння. Вершы і пэмы Купалы даюць нам гонар і веру ў свае сілы. Краса нашай краіны, сялянскае жыццё, “магічныя” вершы, тэмы кахання, паэмы – усё было ўнутры паэта і пасля перайшло да нас.

І сёння, праз 144 гады пасля нараджэння паэта, яго слова працягвае аб'ядноўваць беларусаў, нагадваць пра нашу самабытнасць і духоўную сілу. Як і стагоддзе таму, яго голас і думы адгукаюцца ў сэрцы кожнага, хто шануе беларускую зямлю і культуру, сваю незалежнасць і свабоду.

photo_2026-07-07_17-29-48.jpg

photo_2026-07-07_17-29-50.jpg
 
Шыцік Арсень, "ГП"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!