Версия для слабовидящих

«Масты сугучнасці» будуюцца ў Мастах

Просмотры: 41

«Масты сугучнасці» будуюцца ў Мастах

22 мая 2026 года ў чарговы раз пісьменнікі краіны, бібліятэкары, удзячныя чытачы збяруцца на фестываль паэзіі «Масты сугучнасці». Арганізатары — Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт, Мастоўская раённая бібліятэка, Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Фестываль займеў трывалую прапіску на Гродзеншчыне, — дзеліцца развагамі намеснік старшыні Гродзенскага аддзялення СПБ пісьменнік, літаратурны крытык Дзмітрый Радзівончык. — Гэта ўжо другое па ліку свята такога масштабу. Напярэдадні фестывалю праводзіцца маштабны конкурс «Паэтычны настрой», у якім спаборнічаць будуць таленавітыя асобы з Мастоўшчыны. У рамках свята будзе арганізаваны круглы стол, у час якога творчыя людзі абмяркуюць самыя розныя пытанні ўзаемадзеяння чытача і пісьменніка. А самы галоўны змест складуць сустрэчы з паэзіяй і паэтамі. Як на мой погляд, такі фестываль — урок патрыятычнага літаратурнага выхавання, праява эстэтычнага, мастацкага выхавання грамадства.

Фестываль у Мастах праводзіцца зусім не выпадкова. Масты, Мастоўшчына — песенны, паэтычны край Гродзеншчыны, нашай роднай Беларусі. Вёска Міневічы — радзіма яркага, самабытнага заходнебеларускага паэта Міхася Явара. У Сухінічах нарадзіўся паэт Сяргей Крывец, які не вярнуўся з Вялікай Айчыннай... Родам з Мастоўшчыны — паэтэса Аўгіння Кавалюк...

Мікола БЕРЛЕЖ, "ЗВЯЗДА"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!