Версия для слабовидящих

Аматары літаратуры Зэльвеншчыны ўзгадалі творчасць юбіляра Алега Лойкі

Просмотры: 1166

Аматары літаратуры Зэльвеншчыны ўзгадалі творчасць юбіляра Алега Лойкі

1 мая споўнілася 95 год з дня нараджэння паэта, пісьменніка, навукоўцы, перакладчыка А.А. Лойкі. Менавіта творчасці нашага знакамітага земляка было прысвечана пасяджэнне клубаў “Ліра” (раённая бібліятэка) і “Малюся слову” (ЦСАН).

Алег Лойка нарадзіўся ў Слоніме, але шмат часу ў дзяцінстве праводзіў то ў вёсцы Крывічы на радзіме бацькі, то ў вёсцы Загалічы, адкуль паходзіла яго маці. Любоў да гэтых мілых сэрцу мясцін ён пранёс праз усё жыццё і творчасць:

Вёскі беларускія мае вы,

Лёс, як слёзы, горкі і салодкі.

Цётак і дзядзькоў маіх сугрэвы –

Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

Прысутныя з цікаўнасцю слухалі расповяд пра жыццё будучага паэта ў даваенныя і ваенныя гады. Менавіта на гэты цяжкі час прыходзіцца пачатак творчасці нашага земляка. Уразіла аматараў паэзіі і тое, што хлопец з глыбінкі самастойна падрыхтаваўся і паступіў на вучобу ў БДУ. А далейшае жыццё выклікае захапленне і можа з’ўляцца прыкладам для моладзі – аспірантура пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, выкладчык беларускай літаратуры ва універсітэце. Затым – дацэнт, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, дэкан філалагічнага факультэта. 

Алег Лойка спалучаў у сабе ўласцівасці выдатнага даследчыка літаратуры з паэтам-лірыкам. Вялікі ўклад унёс у педагогіку, навуку, літаратуру Беларусі, выступаючы ў многіх яе відах і жанрах: эпасе, лірыцы, дзіцячай літаратуры, мастацкім перакладзе, літаратурнай крытыцы, эсеістыцы, паэме, баладзе.

І разам з тым, просты і чалавечны, ён заўсёды імкнуўся дапамагчы сваім землякам, асабліва маладым паэтам. 25 гадоў узначальваў літаратурнае аб’яднанне ў БДУ “Узлёт”. Сярод яго выхаванцаў – нашы землякі, такія як Ю.Голуб, У.Мазго, У.Ягоўдзік.

З захапленнем слухалі прысутныя вершы А. Лойкі ў выкананні Г.Рудой, А.Еўдакімавай, З.Пазняк, В.Шнейдэр, В.Кавалевіч, С.Мацкевіч, Л.Шышко.

Яніна ШМАТКО

Таццяна МАНАННІКАВА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...