Версия для слабовидящих

Зэльвенскія вернікі святкуюць Уваход Езуса ў Іерусалім і віншуюць адзін аднаго вербачкамі

29 марта 2026
Просмотры: 2007

Зэльвенскія вернікі святкуюць Уваход Езуса ў Іерусалім і віншуюць адзін аднаго вербачкамі

Час Вялікага посту з кожным днём набліжаецца да завяршэння. Каталікі рыхтуюцца да святкавання Вялікага Дня. Якому папярэднічае пасхальная таямніца – урачысты Уваход Езуса Хрыста ў Іерусалім. 

Сёлета вербны дзень прыпаў вельмі рана – на 29 сакавіка. Аднак цёплае надвор’е спрыяла, каб зэльвенцы па традыцыі сабраліся на прыкасцельнай пляцоўцы і разам з дзецьмі і ўнукамі, блізкімі сэрцу людзьмі, прыгожымі галінкамі вярбы віталі адзін аднаго, а таксама святара. 

Пад агульны спеў песень ксёндз Яцэк Маркель акрапіў святой вадой галінкі. 

Далей каталікі прайшлі ў святыню, дзе распачалося набажэнства. 

На пачатку імшы веруючыя ўзгадалі евангельскую падзею: Езус за тыдзень да Вялікадня ўрачыста заехаў у горад Іерусалім, якога народ з радасцю вітаў словамі: “Гасанна ў вышынях! Благаславёны той, хто прыходзіць у імя Пана!”. У Хрысце, які праславіўся ўваскрашэннем мёртвых, які накарміў пяццю хлябамі пяць тысяч чалавек, людзі бачылі Месію – Збаўцу. І віталі яго ўзнёсла, радасна, прыгожа, як цара. Далей было прапанавана паслухаць урывак з “Мукаў Пана”, каб кожны сэрцам змог перажаць падзею збраджання Езусу.

Святар нагадаў аб тым, што прыбліжаецца Перадвелікодны тыдзень, калі Сыну Божаму выпадуць выпрабаванні і пакуты. Тыя ж людзі, якія зусім нядаўна радасна Яго віталі, адракуцца, асудзяць і пакараюць на крыжы. 

Ксёндз запрасіў гэты час – Вялікіх Чацвярга, Пятніцы і Суботы прабыць у малітве, захоўваючы па магчымасці пост.

– У нашай сям’і захоўваюць усе каталіцкія традыцыі, а святкаванне ВялікаДня – асаблівае сардэчнае свята, – падзялілася сям’я Курцэвіч. – Перш-наперш, усе – ад старэйшых да дзяцей – наведваем касцёл, молімся, дзякуем Бога і ўзносім свае просьбы. Затым збіраемся ў бацькоўскім доме, каб раздзяліць радасць свята.

– У Вербную нядзелю пасля імшы асвечанымі вербачкамі пабіваем знаёмых і родных, гаворачы словы: “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень”, – кажа сям’я Цэйкала. – Тым самым жадаем з добрым настроем і здароўем пражыць год. Па традыцыі, як абарэг, галінкі захоўвацца да наступнай Вербніцы. 

Людміла ПОПКА

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...