Версия для слабовидящих

Зэльвенскі каларыт на свяце «Казюкоў»

3 марта 2026
Просмотры: 1843

Зэльвенскі каларыт на свяце «Казюкоў»

Кірмаш вырабаў, водар вясны і шчырыя ўсмешкі – такім запомнілася гродзенцам і гасцям горада свята «Казюкі-2026», якое прайшло ў мінулыя выхадныя. Сотні майстроў з усёй вобласці і іншых куткоў Беларусі сабраліся, каб паказаць сваё майстэрства. У ліку ўдзельнікаў – і зэльвенцы.

Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі актыўны ўдзел у свяце. На цэнтральнай плошчы Гродна разгарнулася вялікая выстава-продаж, дзе зэльвенскія ўмельцы прадставілі свае лепшыя работы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках народных промыслаў. Вырабы з Зэльвы выклікалі шчырую цікавасць і захапленне сярод гасцей свята, якія маглі не толькі палюбавацца на іх, але і набыць сувенір, які спадабаўся.

Святочная праграма «Казюкоў-2026» была насычанай і разнастайнай. Акрамя наведвання выставы-продажу, госці мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных рамёствах на майстар-класах, у тым ліку па кераміцы, а таксама стаць сведкамі каляровага абраду «пасвячэння ў рамеснікі». Завяршыўся дзень канцэртнай праграмай з удзелам фальклорных калектываў і запрошаных артыстаў з Мінска.

Удзел у такіх святах – добрая магчымасць для нашых майстроў не толькі паказаць свой талент, але і абмяняцца вопытам з калегамі, знайсці новых сяброў і прыхільнікаў народнай творчасці.

Наталля ПАЦАЛУЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...