Версия для слабовидящих

Падчас нядзельнай імшы каталікі памаліліся за бабуль і дзядуль і асвяцілі аўтамабілі

Просмотры: 11742

Падчас нядзельнай імшы каталікі памаліліся за бабуль і дзядуль і асвяцілі аўтамабілі

25 ліпеня Касцёл узгадваў святога Хрыстафора, апекуна вадзіцеляў, маракоў, вандроўнікоў, падарожнікаў. У гэты дзень маліліся за кіроўцаў, а асвяцілі розныя віды транспарту пасля нядзельнай імшы.

Напачатку святой імшы ксёндз Яцэк Маркель запрасіў парафіян ушанаваць бабуль і дзядуль, так як Касцёл адзначае Сусветны дзень, прысвечаны ім.

Святар зачытаў прыветлівы ліст і пажаданні Папы Леона XIV. “Няхай сэрцы аб’ядноўваюцца дзеля любові да Бога ў любым узросце. Давайце праслаўляць Пана за яго дабрыню, клапаціцца аб еднасці з блізкімі, “адчыняць” свае сэрцы для далёкіх і для тых, хто знаходзіцца ў розных патрэбах. Так мы будзем жыць з верай”, – гаварылася ў звароце.

Затым усе сабраныя ў касцёле Святой Тройцы усклалі малітвы да Бога за хлебаробаў, асабліва падчас жніва.

Святая імша суправаджалася цудоўнымі спевамі касцёльнага хору. Пасля супольнай малітвы ксёндз Яцэк паблагаславіў бабуль і дзядуль, акрапіў іх святой вадой. Затым прагучала благаслаўленне для уладальнікаў сродкаў, на прыкасцельнай тэрыторыі быў асвечаны транспарт.

Адзначым, дадзеная традыцыя не адносіцца да магічнага рытуалу. Асвечаны святаром – значыць, прысвечаны Богу. Бог заўсёды з чалавекам, Ён спадарожнічае яму як на блізкіх адлегласцях, так і ў далёкай дарозе. Галоўнае, верыць у Божую ласку і з малітвай адпраўляцца ў вандроўку. А таксама захоўваць правілы дарожнага руху і паважаць на дарозе як адзін аднаго, так і пешаходаў. Шчаслівай дарогі і духоўнай падтрымкі ўладальнікам машын! 

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


 

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...