Версия для слабовидящих

Творчая выстава нашай зямлячкі Ліліі Амяльянчык адкрылася ў Мастах

Просмотры: 883

Творчая выстава нашай зямлячкі Ліліі Амяльянчык адкрылася ў Мастах

Два дзясяткі гадоў майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры займаецца сломапляценнем. У творах Ліліі Мікалаеўны выразна адчуваюцца беларускія матывы: у яе калекцыі шмат вырабаў, якія сімвалізуюць значымыя святы ў жыцці нашых продкаў ‒ ад Вялікадня да свята новага ўраджаю. Ёсць і традыцыйныя для сучаснага саломапляцення сувенірныя ўпрыгожанні, і нават посуд, у які так і хочацца пакласці хлеб ці пасвенчаныя яйкі.

На сценах можна ўбачыць гэтак званы вянец калекцыі: інкруставаныя і аздобленыя саломай пано ‒ вынік доўгай і плённай працы. 

Як прызнаецца сама жанчына, на ўдасканаленне майстэрста яна патраціла шмат часу. 

 Лілія Мікалаеўна жартуе, што сыравіну для сваёй творчасці яна пачынае рыхтаваць адначасова з аграномамі: пытае ў іх, дзе ў наступным годзе яны будуць сеяць жыта. Затым ужо ездзіць на ровары па палях, збірае калоссе, апрацоўвае, а ўжо потым бярэцца за справу. 

З саломай “новага ўраджаю” майстар прыехала і ў Масты, каб правесці для ўсіх жадаючых майстар-клас па саломапляценні. Літаральна праз некалькі хвілін у яе ўмелых руках з'явіўся невялікі званочак, зроблены з саломы, – выдатнае ўпрыгожанне для  навагодніх ялінак.

Па матэрыялах  газеты "Зара над Нёманам"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...