Кто получит адресную социальную помощь государства

Прэзідэнтам рэспублікі Беларусь падпісаны Указ №41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”, згодна з якім з 1 красавіка бягучага года плануецца пашырэнне сістэмы дзяржаўнай падтрымкі насельніц-тва. Аб тым, якім катэгорыям грамадзян і ў якіх выпадках будзе аказвацца дадатковая сацыяльная дапамога, наша гутарка з галоўным спецыялістам аддзела працы і службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галінай ГОЎСЬ.

 

–Галіна Міхайлаўна, якія новыя віды дапамогі будуць уключаны з 1 красавіка ў сістэму дадатковай дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі?
– Прадугледжаны 2 новыя віды падтрымкі. Адзін з іх – сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў. Яна будзе прадастаўляцца інвалідам I групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя.
Максімальная сума падтрымкі складзе тры бюджэты пражытачнага мінімуму. Атрымаць такую дапамогу “на падгузкі” чалавек зможа не больш, чым два разы на працягу года. Пры гэтым назначацца такая дапамога будзе незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу грамадзяніна (сям’і).
Другое новаўвядзенне – у сістэму адраснай сацыяльнай падтрымкі ўвойдзе бясплатнае харчаванне для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, пры ўмове, што даход на аднаго члена сям’і не будзе перавышаць бюджэту пражытачнага мінімуму. У выпадку, калі ў сям’і народзяцца двайняты і больш дзяцей, прадугледжваецца права сем’яў на забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця без уліку ўзроўню даходу сям’і.
– А калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ён зможа звярнуцца па адрасную дапамогу?
–Так. Дзяржава прадугледжвае такія моманты. Калі грамадзянін знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (дакладней, поўнай непрацаздольнасці па прычыне інваліднасці ці дасягненні 80-ці гадовага ўзросту; няздольнасці да самаабслугоўвання ў сувязі з захворваннем; смерці жонкі ці мужа, бацькоў, дзяцей; прычынення шкоды здароўю, маёмасці па прычыне стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый), згодна з указам ён зможа разлічваць на дапамогу, максімальны памер якой павялічыцца з пяці да дзесяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Прычым, калі раней яна прадастаўлялася не больш аднаго разу ў год, то зараз такія грамадзяне будуць мець права звярнуцца па дапамогу двойчы.
З шасці да дванаццаці месяцаў павялічыўся і перыяд прадастаўлення штомесячнай дапамогі адзінокім інвалідам I і II групы, адзінокім непрацаздольным грамадзянам, якія дасягнулі ўзросту 70 гадоў, а таксама няпоўным сем’ям, бацькі ў якіх ажыццяўляюць догляд за дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў.
Пашырыўся і пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія выдзяляюцца інвалідам III групы. Раней адрасную дапамогу ў грашовай форме гэтыя людзі атрымлівалі на набыццё пратэзаў для вачэй, слыхавых апаратаў, інсулінавых шпрыцаў, тэст-палосак для вызначэння ўзроўню цукру ў крыві. Зараз у спіс уключаны пратэз малочнай залозы з ліфамі, які можна будзе набыць па безнаяўнай форме разліку.
Галіна Гоўсь падкрэсліла, што ўсім катэгорыям атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі будзе рабіцца пераразлік памеру прызначанай дапамогі пры павелічэнні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у перыядзе яе прадастаўлення. Гэта дазволіць падтрымаць даходы насельніцтва на ўзроўні БПМ. Акрамя таго, сем’і (грамадзяне), якія звярнуліся па адзін з відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, маюць права на прадастаўленне розных відаў гэтай дапамогі.
Па пытаннях назначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі грамадзяне могуць звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва (будынак райвыканкама, 2-гі паверх, каб. №30, тэл. 2-59-28).

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.