Танцавальны калектыў «Зальвяначка» прадставіць творчую праграму на міжнародным конкурсе майстэрства ў Балгарыі

На гэты раз юныя артысты выйшлі на сцэну III Міжнароднага конкурсу-фестывалю ма-стацтваў «Музыки свет-2018». Журы высока ацаніла здольнасці зэльвенцаў: за стылізаваны народны танец «Козачка» калектыў удастоены звання лаўрэата III ступені, народныя «Лявоніха» і «Мітусь» адзначаны дыпломамі II ступені. Дыпломам за прафесійную падрыхтоўку лаўрэата ўзнагароджана кіраўнік «Зальвяначкі» Іна Германовіч. Назва танцавальнага калектыву «Зальвяначка» – рэха назвы населенага пункта, а таксама ракі, што працякае па нашым раёне. Настаўнікі класа харэаграфіі дзіцячай школы мастацтваў палічылі, што, калі на Зэльвеншчыне гучаць народныя песні, жыве народны танец, значыць, неабходна іх вывучаць, захоўваць і папулярызаваць. Таму з першага дня заснавання рэпертуар ансамбля складаўся з беларуска-народнага, класічнага і сучасна-эстраднага танцаў. Хутка такія пастаноўкі, як «Лявоніха», «Вясёлыя забавы», «Фарбы дзяцінства» і іншыя, дапоўнілі канцэртныя праграмы школьных і раённых мерапрыемстваў. Публіка адразу стала прымаць вы-ступленні «Зальвяначкі» на «ўра». А інакш не магло быць: за рытмічнымі, выразнымі рухамі, іншы раз пад жывы акампанемент народнага ансамбля «Калаж», прыемна назіраць! Вясной 2009 года юныя выканаўцы паспрабавалі заявіць аб сабе на абласным конкурсе «Скокі ва ўсе бокі», затым годна выступілі на абласных фестывалях «Масты надзей», «Гарадзенскія карункі», «Хрустальный башмачок», «Крышталікі запрашаюць» і інш. І на ўсіх танцавальных спаборніцтвах яны мелі дасягненні. У 2015 годзе «Зальвяначка» ўдала дэманструе сваё майстэрства на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок» – дыплом II ступені. І далей калектыў вёў актыўную «гастрольную» дзейнасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпэўнена заваёўвалі сэрцы кампетэнтнага журы. З ІІ адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры «Крышталікі запрашаюць», які прайшоў вясной 2016 года ў Лідскім раёне, танцоры вярнуліся з дыпломам лаўрэата III ступені. Практычна праз паўгода выдатна падрыхтаваліся да III адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускія таленты-2016», і чарговы дыплом II ступені далучыўся да перамог калектыву. Хутка артысты «Зальвяначкі» вызначылі сабе новую вяршы-ню – выйсці на замежнага гледача. Перыяд падрыхтоўкі – як раз прыйшоўся на вясну мінулага года – быў насычаны і адказны, але і вынік парадаваў: на III Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Вавельские сокровища» (г.Кракаў, Польша) калектыў стаў лаўрэатам I ступені. Акрамя высокай узнагароды, ансамбль атрымаў запрашэнне прыняць удзел у XIX Міжнародным дзіцячым фестывалі «Солнце – Радость – Красота». Мерапрыемства запланавана на чэрвень бягучага года і будзе праходзіць у г. Несебр (Балгарыя).  Праграма фестывалю разлічана на два тыдні і ўключае ў сябе шэраг конкурсаў, у іх ліку харэаграфічныя. Падарыць сваё творчае майстэрства балгарскаму гледачу танцавальны калектыў «Зальвяначка» лічыць за гонар. Для візіту на марское ўзбярэжжа рыхтуюць пастаноўкі «Лявоніха» і «Мітусь», спадзеючыся гэтымі кампазіцыямі перадаць увесь каларыт нацыянальнага танца. Увогуле, паездка для дзяцей вельмі  важная, але ўдзел у фестывалі каштуе немалых грошай. І было б зусім няблага, каб знайшліся сярод прыхільнікаў «Зальвяначкі» спонсары ці нераўнадушныя да развіцця культуры і мастацтва гледачы. Тыя эмоцыі, якімі з нашай дапамогай будуць жыць падлеткі, не параўнальныя з грашыма. Людміла ПОПКА  
Вам может быть интересно
4 комментариев
  1. Вера says

    ребята, конечно, молодцы! Успевают совмещать учебу в школе, репетиции и выступления. Всегда получаю удовольствие от их постановок. Удачи им.

  2. Сергей says

    Зельвенцы, а давайте поддержим наших детей! Благодаря им о Зельве узнают даже в Болгарии. Скинемся хотя бы по пару рублей.Глядишь, с каждого по нитке и голому рубашка.

  3. oetk-78 says

    Возможно. для многих ребят участие в таких конкурсах станет стартовой площадкой. Кто знает, быть может. кто-то продолжит профессионально заниматься танцами?!

  4. Полинка says

    умнички наши, так держать) даальше больше)

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.