Команда Зельвенской ЦРБ – бронзовый призёр областной спартакиады

Са здароўем чалавека непарыўна звязаны спорт і актыўны адпачынак. Гэты агульнавядомы факт уласным прыкладам не раз пацвярджалі спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы, ад якіх у значнай ступені залежыць здароўе іншых. Удзел у міжгаліновай спартакіядзе паміж лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі вобласці стаў добрай традыцыяй для зэльвенскіх медыкаў. Сёлета па выніках абласных спаборніцтваў нашы спартсмены занялі ганаровае трэцяе месца. 

 

Команда Зельвенской ЦРБ – бронзовый призёр областной спартакиады


Выдатна выступіла ў фінальных паядынках жаночая зборная па валейболе – яна заняла другое месца. На другую пераможную прыступку паднялася наша каманда ў мнагабор’і “Здароўе”, якое ўключала плаванне, бег, скачкі з месца, падцягванне. Добра праявілі сябе зэльвенскія медыкі ў настольным тэнісе і падняцці гіры. У дартсе Наталлю Уласевіч, медыцынскую сястру рэабілітацыйнага аддзялення, абышла толькі адна саперніца. Наша спартсменка ў складзе зборнай каманды вобласці выступала на ІХ Рэспубліканскай спартакіядзе прафсаюза работнікаў аховы здароўя. 
–Ужо не адзін год на абласных спабор-ніцтвах абараняюць гонар установы ўрач-стаматолаг Ала Ганісеўская, медыцынская сястра Алена Рудая і рэнтген-лабарант Алег Бычкоў, – расказвае старшыня прафсаюзнага камітэта ЦРБ Яўгеній Дораш. –Заўсёды з задавальненнем адгукаюцца на прапанову прыняць удзел у спаборніцтвах урач Віталій Уласік, медыцынскія сёстры Наталля Уласевіч і Святлана Бокій, санітарка Наталля Дожына, вадзіцель Міхаіл Сліж. Да заняткаў спортам нам удаецца прыцягваць і маладое пакаленне. Маладыя спецыялісты – урач-педыятр Наталля Жыгала і фельчар-лабарант Максім Лабовіч сёлета паказалі выдатныя вынікі ў раённай лёгкаатлетычнай эстафеце на прыз газеты “Праца”, таму былі ўключаны ў склад зборнай, якая ўдзельнічала ў абласных спаборніцтвах. Нашы навічкі – зубны фельчар Аляксандр Касавец і бухгалтар Іна Яскевіч – таксама ўнеслі дастойны ўклад у перамогу.
Каб гэтая важная для медыкаў падзея надоўга засталася ў памяці, кіраўніцтва ўстановы выступіла з ініцыятывай пасадзіць у гонар спартсменаў на тэрыторыі раённай бальніцы зялёную алею. Туі, пасаджаныя членамі зборнай каманды ЦРБ, прыгожа “ўпісаліся” ў ландшафт тэрыторыі раённай бальніцы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.