Каталікі Зэльвенскай парафіі ўшаноўваюць памяць усіх святых

Як і кожны год, так і сёлета, 1 лістапада каталікі ўрачыста адзначаюць Дзень усіх святых. З гэтай нагоды святочныя набажэнствы праходзяць у храмах Зэльвеншчыны.

Урачыстасць у касцёле Святой Тройцы ў Зэльве распачалася спевамі гімнаў, узятых з Евангелле. На пачатку святой імшы ксёндз Яцэк Маркель адзначыў, што месяц лістапад для веруючага чалавека вельмі важны, так як пачынаецца з Праўды веры. Прыходзячы ў святыню, на могілкі ці нават знаходзячыся дома, хрысціяне радуюцца за тых, хто ўжо ў Божым валадарстве, а таксама аддаюць пашану ўсім, хто пад час жыцця на зямлі зрабіў шмат добрых спраў і пакінуў у памяці людзей добрыя ўспаміны.

У сваім слове да парафіян пробашч падкрэсліў, што такія паняцці, як касцёл, дарога да могілак, могілкі, крыж на могілках неразрыўна звязаны паміж сабой і маюць вялікі сэнс. Касцёл – гэта Божы храм, у якім вельмі важна прысутнасць вернікаў, іх малітва і вера, перажыванне радасці за тых, хто ўжо ў небе. Дарога да могілак – гэта час разважання над сэнсам жыцця і вечнасцю. Могілкі – месца, якое чакае малітвы. Крыж на могілках дае надзею выпрасіць у міласэрднага Бога вечнае жыццё. Таму свята перажываем як радасць спаткання з тымі, хто ўжо у Божым валадарстве. Таксама як спачуванне, цярпенне, а часам і слёзы за тых, хто яшчэ чакае нашых малітваў. Такім чынам, месяц лістапад і асабліва яго першы дзень – гэта ўрачыстасць, падчас якой праслаўляюцца трыумфуючы, пераможны і праслаўляны Касцёл, да якога хрысціяне павінны імкнуцца і які павінны ўшаноўваць.

Пасля імшы на чале са святаром вернікі ўдзельнічалі ў супольнай малітве на зэльвенскіх, бародзіцкіх і холстаўскіх могілках. Родныя ўсклалі малітвы за памерных з сваіх сем’яў, знаёмых, запілілі свечкі і знічкі, паклалі кветкі. Ксёндз асвяціў сёлетнія месцы пахаванняў.

Для тых, хто не мае магчымасці ў бліжайшыя дні і нават месяц, наведаць магілу блізкага памернага, у храме ўстаноўлены спецыяльны цалун – знак малітвы за памерлых.

Па традыцыі, успамінаюць усіх памерных 2 лістапада і першую актаву месяца.

У сувязі з эпідэміалагічнымі абставінамі і каб максімальна захаваць меры бяспекі імшы будуць адбывацца ў панядзелак, аўторак і сераду раніцай (у 10:00), вечарам (у 18:00). Перад вячэрняй імшой будуць чытацца памінальныя запіскі.

Людміла ПОПКА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены