Каталікі святкуюць урачыстасць Трох каралёў

6 студзеня каталікі святкуюць урачыстасць Аб’яўлення Пана, ці Тры каралі. У гэты дзень веруючыя прасілі міласці Нованароджанага Божага дзіцяці, дапамогі перажыць усе паўсядзённыя праблемы, атуліць ласкай і любоўю сем’і.

На імшу сабраліся парафіяне рознага ўзросту. Нямала сярод іх было і падлеткаў, якія знаходзяцца зараз на школьных канікулах і могуць трохі больш часу прысвяціць малітве. У інтэнцыі маліліся за прыхаджан, якія ў гэтыя святочныя дні перажываюць радасную і светлую навіну Раства Хрыстова. Таксама свае просьбы ўзняслі за праваслаўных братоў і сясцёр, якія менавіта сённяшнім вечарам святкуюць Нараджэнне Езуса Хрыста.

Звяртаючыся да зэльвенцаў, ксёндз Яцэк Маркель адзначыў, наколькі важна верыць у Збаўцу, у тое, што па жыцці чалавека вядзе Віфлеемская зорка, неабходна разумець, што сапраўдная сустрэча з маленькім Езусам пачынаецца падчас штодзённай малітвы, калі мы стаім на каленях перад Богам.

Няхай нашыя погляды будуць накіраваны на Народжанае Божае дзіця, на тых, хто прыходзіў да Яго, няхай нашыя малітвы ўсё больш і больш збліжаюць нас з Богам, – пажадаў пробашч.

Святар таксама акцэнтаваў увагу на тое, што ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана прынята абазначаць дзверы дамоў, кватэр асвечаным напрыканцы імшы мелам. Гэта азначае, што веручая сям’я прымае Ўцелаўлённага Сына Божага, аддае ў рукі Бога сваё жыццё і месца, дзе жыве. Пішучы літары С+М+В (Caspar + Melchior + Baltasar), каталікі прызнаюцца ў тым, што менавіта гэта дом ці кватэра, у якой жывуць веруючыя людзі. А ўспамінаючы імёны першых язычнікаў, якія прыйшлі пакланіцца Пану, прызнаюцца ў тым, хто яны праслаўляюць Езуса Хрыста. Таксама ў гэты дзень хрысціяне прыносяць з касцёла асвечаную ваду, каб старэйшы з роду паблагаславіў сваіх родных і блізкіх.

Людмила ПОПКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены