Каталіцкія вернікі заўтра адзначаюць Пальмовую нядзелю

  Паводле легенды, у гэты дзень Іісус Хрыстос уехаў у Іерусалім, жыхары якога кідалі да Яго ног пальмовыя галіны. У нас жа сімвал свята замянілі на вярбу, якая штогод першай распускаецца ранняй вясной. Па шматвекавой традыцыі вернікі прыйдуць у касцёл з упрыгожанымі вербачкамі. Сямігадовая Вераніка Пярскевіч разам са сваёй матуляй свежазрэзаныя вербныя галінкі аздобіла стужкамі і кветкамі. Атрымаўся прыгожы святочны букет. Асвечаны ў храме, ён стане абярэгам у доме на ўвесь год. Пасля Пальмовай нядзелі пачынаецца заключны тыдзень Вялікага посту, які папярэднічае Вялікадню. У храмах будзе ўспамінацца пра апошнюю вячэру Божага Сына, Яго асуджэнне, пакуты, укрыжаванне, пахаванне і ўваскрашэнне. На працягу сямі дзён адбудуцца Богаслужэнні, пры-свечаныя разважанню пра мукі Хрыста. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. Светка says

    Моя бабушка говорила, что освященная вербочка целебной силой обладает. Вот. например, можно избавиться от головной боли. если принимать отвар из веток освященной вербы

  2. Татьяна says

    А я знаю, что листья освященной вербы способны заживлять раны.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.