Каталіцкія вернікі сустрэлі Вялікдзень (+Відэа)

Суботнім вечарам прыхаджане зэльвенскага касцёла разам са сваімі сем’ямі з спяшаліся на ўрачыстае Богаслужэнне.  На тварах людзей чытаўся радасны настрой – усе з нецярпеннем чакалі велікоднага свята. У пачатку імшы ксёндз Яцэк Маркель правёў абрад благаславення агню і ўвайшоў у пагружаную ў цемру святыню з вялікай свечкай у руках – пасхалам. Ад яе свае свечкі запалілі прысутныя. І храм напоўніўся святлом. Ксёндз праспяваў старажытны гімн, які абвяшчае ўваскрэсенне Хрыста. Затым пачалося чытанне ўрыўкаў з Бібліі і спяванне псальмаў. Падчас літургіі ўпершыню пасля Вялікага посту ў касцёле зноў загучала радаснае “Алелюя!”. З нагоды Светлага Хрыстова Уваскрэсення Яцэк Маркель зачытаў пастарскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча, віншаванне старшыні раённага выканаўчага камітэта і старшыні раённага Савета дэпутатаў. Шчырыя пажаданні прысутным адрасаваў і сам святар. Па традыцыі ў гэты дзень адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам, якую ўзначаліў настаяцель касцёла. Завяршылася Богаслужэнне спяваннем гімна “Цябе, Божа, праслаўляем”. Адзначаць Хрыстова Уваскрэсенне каталіцкія вернікі будуць на працягу цэлага тыдня. Наталля Мацюк
Вам может быть интересно
5 комментариев
  1. Анна Ивановна says

    Самый светлый праздник для верующих людей

  2. Женька says

    Радостный и светлый праздник. ..В этом году так рано, что даже не воспринимается

  3. Нина says

    Это не праздник рано, это весна поздняя

  4. Инна says

    Всё так празднично и торжественно

  5. Алеся says

    приятно себе находить на фото)

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.