Калі прыгажосць становіцца стылем жыцця

1321 Падчас сёлетняга Ганненскага кірмашу цэнтр Зэльвы змяніўся да непазнавальнасці. Па традыцыі тут размясціліся пляцоўкі сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў, якія прымалі ўдзел у конкурсе “Кірмашовы падворак”. З самай раніцы руплівыя гаспадары спяшаліся як мага лепш добраўпарадкаваць свае імправізаваныя сядзібы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічвалася многае: арыгінальнасць тэрыторыі двара, утульнасць у доме, выкарыстанне ў афармленні нацыянальных традыцый, кветкавы дызайн і інш. 1304 Кожны ўдзельнік творча падышоў да пастаўленай задачы і праявіў сваю фантазію. Яшчэ здалёк убачыўшы саламяных дзеда з бабай, можна было здагадацца, што гэта падворак СВК “Сынкавічы”. Ужо не першы год такія лялькі з’яўляюцца адметнасцю гаспадаркі. Прываблівалі наведвальнікаў і малыя архітэктурныя формы: драўляныя скульптуры, млын, калодзеж. Дагледжаным выглядаў і агарод. Побач пасвіліся козы, хадзілі качкі, за парадкам сачыў вартаўнік-сабака. На даху хаты прыжыўся бусел, як кажуць – на шчасце. Памяшканне аздоблена маляўнічымі ручнікамі, вышытымі мясцовымі народнымі ўмеліцамі. Чаго толькі не было на засланым беласнежным абрусам стале! Ледзь змясціліся ўсе прысмакі. Гаспадары так шчыра запрашалі ўсіх у госці, што прайсці міма было проста немагчыма. Майстар-клас па пляценні кошыкаў з лазы давалі галынкаўцы. Зэльвенцы і госці пасёлка маглі асвоіць працу з калаўротам. Мяркуючы па рэчах сялянскага побыту, склалася ўражанне, што на тэрыторыі сельсавета жывуць сапраўдныя рукадзельніцы. Пацвярджэнне таму – тканыя дываны, вышыванкі і карціны. Двор уразіў колькасцю і разнастайнасцю садавіны, агародніны і кветак. Удалым атрымалася штучнае возера. Насупраць – саджалка з жывой рыбай. 1305 Праходзячы каля наступнага падворка, адчула прыемны пах свежай выпечкі, быццам толькі-толькі з печы. Тут шчыравалі бародзіцкія гаспадыні. Прапаноў- валі адведаць сваю прадукцыю, дзяліліся сакрэтамі яе прыгатавання. Напрыклад, для таго, каб пірог удаўся, дровы павінен секчы абавязкова мужчына. Замясіўшы цеста і памыўшы рукі, гаспадыня ваду вылівала пад яблыню, каб дзеці ў будучым ажаніліся. Слухаючы жанчын, з задавальненнем знаёмілася з вясковым бытам. У доме, як і належыць, цэнтральнае месца займаў абраз на покуці, на сценах – руч-нікі. Шмат было жыўнасці. Знайшлося месца для дзіцячай пляцоўкі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі весела бавілі час. 1306 У прадстаўнікоў СВК “Караліно” попытам карысталіся паслугі цырульні “Каралінка”. Яе наведвальнікам прапаноўвалася абслугоўванне на самым высокім узроўні. У каталозе можна было выбраць модную прычоску на любы густ. Крэатыўнасцю вылучаліся прадметы інтэр’ера з агародніны: букеты з агурка, бурака і морквы, шкатулка з гарбуза, лыжкі з кабачка. Майстрыхі з задавальненнем давалі ўрокі вышыўкі крыжыкам. 1307 Гучныя завадныя спевы чуліся на суседнім падворку. Работнікі Дабраселецкага і Славаціцкага Дамоў культуры да конкурсу рыхтаваліся сумесна. Разам дэталёва прадумалі дызайн сядзібы. Вось жняя працуе ў полі, гамоняць дзеці. А тут люлька, у якой салодка спіць немаўля. Дзед на возе едзе на млын, па дарозе мінае лясную паляну… На падворку СВК “Міжэрычы” назірала, як жанчына ўзбівала смятану, другая – збіралася на кірмаш. Бярозавыя і дубовыя венікі – так і хацелася паспрабаваць лазневы пар. А затым напіцца халоднай вадзіцы з калодзежа. Як і паласавацца мёдам, набыць які мог кожны жадаючы. 1308 Заліваўся гармонік у руках музыкі з філіяла “Князева”. Аматары мастацтва ацэньвалі распісаныя крыжыкам карціны, вышытыя пакрывалы на пярынах і навалачкі на падушках. Схавацца ад спёкі, адпачыць і пакаштаваць страў на шчодра накрытым стале была магчымасць у альтанцы. Варта адзначыць, што на кожнай сельскагаспадарчай пляцоўцы дэманстраваліся народныя абрады: хрэсьбіны, заручыны, вяселле, уваходзіны ў новы дом, провады ў армію, выпечка караваяў і інш. Прычым суправа-джалася ўсё гэта цікавым і пазнавальным аповедам. 1309 Сярод сямі падворкаў першае месца прысуджана СВК “Сынкавічы”, другое – “Галынка”, трэцяе раздзялілі СВК “Бародзічы” і філіял “Князева”. За актыўны ўдзел у конкурсе адзначаны Сынкавіцкі (старшыня Сяргей Духцік), Тулаўскі (Таццяна Умарава) і Дабраселецкі сельсаветы (Тамара Качук). Мяркую, што людзі, сядзібы якіх прызнаны ўзорнымі, стваралі ўтульнасць не дзеля звання. У іх такі стыль жыцця. 1310 1311 1312 1313 1314 1315 1316 1317 1318 1319 1320 Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.